Плямісты кускус[1] (Spilocuscus maculatus) — прадстаўнік роду Spilocuscus сямейства Phalangeridae.

Плямісты кускус
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Spilocuscus maculatus


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  552690
NCBI  175810
EOL  323851

Апісанне правіць

Вага плямістага кускуса вагаецца ад 1,5 да 6 кілаграмаў, даўжыня цела — ад 35 да 65 сантыметраў, даўжыня хваста — 30-60 сантыметраў. Галава круглая, вушы невялікія, прыціснутыя да галавы. Колер вачэй вагаецца ад жоўтага да аранжавага і чырвонага.

Цела пакрыта густым мяккім футрам. Колер футра часцей белы з жаўтлявым або шараватым адценнем. У верхняй частцы цела футра пакрыта буйнымі плямамі, адкуль і назва гэтага віду кускуса. Колер плям можа быць рудым, бурым або чорным. Футра на жываце — белага колеру, без плям. Плямы прысутнічаюць толькі ў мужчынскіх асобін, самкі плямістага кускуса маюць аднастайнае белае або шараватае футра. Зрэдку сустракаюцца і самцы з футрам без плям.

На верхняй частцы хваста поўсць адсутнічае, а сам хвост пакрыты шчыльнай грубай скурай, якая дазваляе кускусу захопліваць галіны пры перамяшчэнні па дрэвах.

Арэал правіць

Плямісты кускус жыве ў трапічных, мангравых і эўкаліптавых лясах да 1200 метраў над узроўнем мора. Арэал: паўночная і паўночна-ўсходняя Аўстралія (Квінсленд, паўвостраў Ёрк), Новая Гвінея, на астравах Акіяніі распаўсюджаны ад астравоў Сулавесі на захадзе да Саламонавых астравоў на ўсходзе.

Зноскі

  1. Ілюстрацыя да арт. Сумчатыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).