Селішчанскі сельсавет (Ушацкі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Плінскі сельсавет)

Се́лішчанскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ушацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Селішча.

Селішчанскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Ушацкі раён
Уключае 15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Селішча
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 8 красавіка 2004
Насельніцтва
  • 1 063 чал. (1999)
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Плінскі сельсавет у складзе Ушацкага раёна Полацкай акругі БССР. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Пліна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Ушацкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Селішча, сельсавет перайменаваны ў Селішчанскі[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Лепельскага раёна. 9 ліпеня 1965 года ў склад Лутаўскага сельсавета перададзены 13 населеных пунктаў (Бярозкі, Двор Пліна, Забораўна, Замошша-I, Замошша-II, Новае Сяло, Паперына, Пліна, Пушча, Роўбы, Старое Сяло, Угрынкі і Чабатова)[2]. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Ушацкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Селішчанскага сельсавета 15 населеных пунктаў[3]. 8 красавіка 2004 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Кубліцкага (11 населеных пунктаў: вёскі Анікеўшчына, Баяршчына, Воцькавічы, Двор Зерчаніцы, Загуззе, Зерчаніцы, Лажане, Мажуйкі, Мар’янполле, Рыбакі і Селішча) і Ушацкага (4 населеныя пункты: вёскі Заазер’е, Матырына, Салонец 1 і Салонец 2) сельсаветаў[4].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 15 населеных пунктаў.

Крыніцы правіць

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 ліпеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 62. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.