Познань-Галоўны (вакзал)

цэнтральны вакзал Познані, Польшча
(Пасля перасылкі з Познань Галоўны (вакзал))

Познань-Галоўны (польск.: Poznań Główny) — чыгуначны вакзал у Польшчы, які аднесены PKP да катэгорыі Premium. Знаходзіцца ў цэнтры Познані, на вул. Вакзальнай (польск.: ul. Dworcowa), на ўчастку паміж вуліцамі: Заходняй (Zachodnia), Глагоўскай (Głogowska), Вакзальным мостам (Most Dworcowy), Прамысловай (Przemysłowa) і Амбарнай (Spichrzowa) (раней таксама вул. Складская (Składowa) у т.зв. Вольных пуцях (Wolne Tory)). На станцыі працуюць чыгуначныя аператары PKP, Polregio і Koleje Wielkopolskie.

Станцыя
Познань-Галоўны
польск.: Poznań Główny
Польская чыгунка
Стары і новы будынкі вакзала ў Познані
Стары і новы будынкі вакзала ў Познані
Рэгіён чыг. Вялікая Польшча
Аператар PKP,
Polregio,
Koleje Wielkopolskie
Дата адкрыцця 1879 (стары вакзал)[увага 1], 2012 (новы вакзал)
Ранейшыя назвы Posen, Posen Central Bahnhof, Posen Zentralbahnhof, Posen Hauptbahnhof, Poznań
Класнасць A
Колькасць платформ 10 (6 і 4 канечныя: 4, 6, 7 i 9)
Колькасць пуцей 14
Размяшчэнне г. Познань, вул. Ваклальная 1 (польск.: ul. Dworcowa 1)
Код у «Экспрэс-3» 5100177 і 5103060
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 2021 годзе вакзал прымаў 41 тыс. пасажыраў у суткі, у чым заняў 2-е месца ў краіне[1].

Будынкі станцыі ва ўжытку правіць

Новы будынак правіць

 
Будаўніцтва новага будынка вакзала.

У 2009 годзе PKP SA падпісала інвестыцыйнае пагадненне з венгерскім падрадчыкам Trigranit Development Corporation. Кантракт адкрыў шлях для будаўніцтва Інтэграванага камунікацыйнага цэнтра ў Познані коштам 160 мільёнаў еўра. Меркавалася, што новы будынак уключыць чыгуначны вакзал, аўтастаянку на 1500 месцаў, аўтавакзал і гандлёвы цэнтр. Ён павінен быў быць злучаны з Познаньскай міжнароднай выстаўкай і Познаньскім хуткім трамваем, які цяпер спыняецца на тагачаснай платформе 7 вакзала[2]. Будаўніцтва новага аб’екта было звязана з правядзеннем Еўра-2012 у Познані.

Новую станцыю афіцыйна адкрыў 29 мая 2012 года прэзідэнт Рэспублікі Польшча Браніслаў Камароўскі. Будынак мае плошчу 7 тыс. кв.м Знаходзіцца над пуцямі і платформамі 1, 2, 3, 5, паралельна Вакзальнаму мосту.

Побач з новым будынкам быў пабудаваны гандлёвы цэнтр Poznań City Center, які ў лістападзе 2016 года змяніў назву на Avenida, што ў перакладзе з іспанскай азначае «праспект»[3].

Будынак падвяргаецца жорсткай крытыцы як з боку пасажыраў, так і спецыялістаў, у тым ліку з-за хаатычнай планіроўкі асноўнай залы, невялікай колькасці кас, а таксама значнай аддаленасці ад некаторых платформаў (напрыклад, да платформы 7 трэба прайсці 400 м па не вельмі інтуітыўна зразумелым для пасажыраў з іншых гарадоў маршруце, які вядзе як мінімум праз дзве іншыя платформы)[4]. Першапачаткова крытыка тычылася таксама недастатковай сувязі вакзала з трамвайным прыпынкам за 100 м ад галоўнага выхаду. Да 2015 года адзіная дарога, якая вяла праз гандлёвы цэнтр, патрабавала трохразовага выкарыстання лесвіцы або ліфта і была ў шмат разоў даўжэйшай[5][6].

У лютым 2019 года PKP падпісала кантракт з Colas Rail на будаўніцтва дадатковай платформы і падаўжэнне падземнага пераходу да вакзала PKS[7].

Летні вакзал правіць

 
Цягнік праходзіць міма гаража Летняга вакзала.
 
Летні вакзал Чыгунка Вялікай Польшчы (платформа 4b).

Будынак першапачаткова называўся Імператарскі вакзал (польск.: Dworzec Cesarski) — гістарычны[8] аб’ект, пабудаваны ў 1902 годзе (пазней пашыраны павільёнам і адкрытай залай з цыліндрычным дахам) як прыватны, раскошны вакзал, узведзены спецыяльна для імператара Вільгельма II. Ён быў пабудаваны з правага боку пад’язной вуліцы да тагачаснага галоўнага вакзальнага будынка (вул. Вакзальная). У цяперашні час побач знаходзіцца платформа 4b.

26 снежня 1918 года на Імператарскі вакзал прыбыў Ігнацы Падэрэўскі, адкуль пачаўся яго візіт у Познань, які прывёў да выбуху Велікапольскага паўстання.

Падчас міжваеннай Польскай Рэспублікі вакзал яшчэ выконваў рэпрэзентатыўныя мэты, ім карысталіся, між іншым, кіраўнік дзяржавы Юзэф Пілсудскі і прэзідэнт Польшчы Станіслаў Вайцяхоўскі.

У 1996 годзе на Летнім вакзале Філіп Бажон здымаў сцэны для фільма «Познань 56», які распавядае пра Познаньскае паўстанне 1956 года праз прызму лёсаў галоўных герояў. Паказаны таксама лёсы пяці прафесараў (Уладзіслаў Кавальскі, Даніэль Альбрыхскі, Януш Гаёш, Ян Навіцкі і Ежы Радзівіловіч), якія сядзелі ў вагоне і такім чынам каментавалі сітуацыю ў горадзе.

Зараз у будынку размяшчаюцца касы Велікапольскай чыгункі.

Заходні вакзал правіць

 
Заходні вакзал (заходні ўваход на галоўны вакзал Познані).

У 1904 годзе на выхадзе з тунэлю, які злучае платформы з боку вул. Глагоўскай, недалёка ад былога Маркіўскага вакзала быў пабудаваны невялікі будынак пад назвай Лазарскі Вакзал (польск.: Dworzec Łazarski). Ён быў знесены ў 1927 годзе, а на яго месцы, у сувязі з падрыхтоўкай да Усеагульнай нацыянальнай выстаўкі, быў пабудаваны цяперашні будынак па праекце Уладзіслава Чарнецкага.

У 1978 годзе вакзал быў абвешчаны помнікам гісторыі[9]. Рэстаўраваны ў 1992—1996 гг. Чарговая рэканструкцыя, спалучаная з невялікай мадэрнізацыяй інтэр’еру, адбылася ў 2017—2018 гадах[10].

Стары будынак вакзала правіць

Праект будынка быў распрацаваны ў 1870 годзе, а яго рэалізацыя працягвалася з 1874 года па 16 лістапада 1879 года (аддзелачныя работы вяліся да 1906 года). Пабудаваны на восі шырокай пад’язной вуліцы (сённяшняя вул. Вакзальная) ад чыгуначнага капаніра (цяпер Кальцо капаніра (польск.: Rondo Kaponiera)). Ён складаўся з паўночнага пярэдняга крыла з цэнтральнай залай і наборам прымыкаючых з поўдня крылаў, згрупаваных у два ўнутраныя двары. Фасады былі абліцаваны чырвонай цэглай.

 
Платформы 1-3 (левы бок старога будынка).
 
Платформы 4-6 (правы бок старога будынка).

Будынак з’яўляецца разнавіднасцю пераезнай станцыі — размешчаны па цэнтры пуцей з платформамі, размешчанымі ўздоўж усходняга (у парадку ад будынка платформы 1 з 1a, 2 з 2a і 3) і заходняга фасадаў будынка (па парадку платформы 4 з 4a і 4b, 5, 6 і 7). Ён злучаны з платформамі падземным пераходам.

Рэканструкцыя вакзала была праведзена ў 1929 годзе да Усеагульнай нацыянальнай выстаўкі[11].

 
Будынак станцыі ў часы нямецкай акупацыі.

Падчас нямецкай акупацыі ў 1939—1945 гадах са стратэгічных меркаванняў быў пабудаваны паўднёвы аб’езд[увага 2] вакзала Познань-Галоўны (Гурчын — Дэнбец — Старалэнка — Франова — Сважэндз)[12]. Адначасова ў рамах супрацьпаветранай абароны быў пабудаваны шэраг супрацьпаветраных бункераў па вул. Вакзальнай. 9 красавіка 1944 года станцыю разбамбілі саюзнікі, у выніку чаго загінулі 47 палякаў і 35 цывільных немцаў (страты сярод вайскоўцаў не выяўлены). Яшчэ адна бамбёжка адбылася 29 мая 1944 года падчас бітвы за Познань у 1945 годзе.

 
Платформа 1 падчас акупацыі (кастрычнік 1939 г.).

Пасля заканчэння вайны станцыя была адноўлена з 13 сакавіка 1945 года па 20 красавіка 1949 года. Фасад будынка найбольш трансфармаваўся і набыў класіцыстычныя рысы. Дах цэнтральнай частцы будынка быў падняты на 14 метраў. У адноўленым будынку было ўсталявана 10 найнавейшых касавых месцаў.

Чарговая рэканструкцыя адбылася ў 1961—1976 гадах, у выніку якой будынак набыў мадэрнісцкія рысы[13]. Мадэрнізацыя разбівалася на 5 этапаў, пачынаючы з касавай залі і канчаючы ліквідацыяй трамвайных пуцей XIX стагоддзя[14].

25 лістапада 2006 года ў холе чыгуначнага вакзала Рышард Капусцінскі адкрыў памятную дошку, прысвечаную падарожніку Казіміру Новаку, які пераадолеў 40 тысяч кіламетраў пешшу і на ровары па Афрыцы[15].

Стары будынак вакзала быў закрыты для продажу білетаў 25 кастрычніка 2013 года, у дзень адкрыцця гандлёвага цэнтра Poznań City Center на новым вакзале[16]. Станам на кастрычнік 2022 года будынак застаецца закрытым, а актыўнай працы па аднаўленні будынка не заўважана.

Іншая інфармацыя правіць

  • У 1945—1950 гадах тут быў найважнейшы стратэгічна важны пункт перагрузкі рэпатрыянтаў з усходніх краёў, якія накіроўваліся на захад. Дзякуючы размяшчэнню Познаньскага вузла, вакзал Познань-Галоўны быў цэнтральным этапавым пунктам падчас пасляваенных міграцый палякаў з Усходу на вернутыя тэрыторыі, а таксама важным прамежкавым пунктам для немцаў, якіх высялялі з Польшчы. Польскія рэпатрыянты ўтрымліваліся тут на працягу многіх дзён у вельмі кепскіх бытавых умовах, нават названых «абразлівымі для элементарных патрабаванняў догляду». У перыяд з 29 лютага 1945 года па 31 снежня 1946 года сюды было прынята 109 618 вагонаў перасяленцаў, якія прывезлі з Усходу 1 198 648 чалавек і 336 070 прадметаў інвентару. Тут таксама дзейнічаў пункт збору рэпатрыянтаў з Захаду, якія прыбывалі як па чыгунцы, так і на спецыяльным аўтатранспарце, а пазней і для ўкраінцаў, пераселеных у рамках аперацыі «Вісла»[17].
 
Інтэр’ер новага вакзала падчас Еўра-2012.
  • 15 лістапада 1986 года быў завершаны продаж перонных білетаў[18]. На тэрыторыі плошчай у некалькі дзясяткаў гектараў вакол станцыі, якія называюцца «Вольныя пуці», у 1990-я гады адбылася спрэчка паміж уладамі Польскай чыгункі, горадам Познань і ўладамі ваяводства. Пасля дасягнення паразумення на гэтай тэрыторыі пачалася рэалізацыя Інтэграванага цэнтра сувязі[19].
  • З 17 красавіка 1996 года па ліпень 2012 года цягнікі апавяшчаліся камп’ютарнай сістэмай «Франк». Гэта была першая сістэма такога тыпу, выкарыстаная ў Польшчы, агучаная Паўлам Бінькоўскім, акцёрам Новага тэатра[20]. У 2012 годзе яго замяніў сінтэзатар прамовы Ivona.
  • Да 2014 года на платформе 4a можна было сустрэць паравоз, які вёз рэйсавыя цягнікі ў Вольштын.
  • Станцыя разам з гандлёвым цэнтрам атрымала званне «Жудасці 2013» (польск.: Makabryła 2013)[21].

З’яўленне трамвая ля вакзала правіць

Першая лінія познанскага коннага трамвая (№ 1) з 1880 г. даходзіла да станцыі па вул. Вакзальнай. Першапачаткова трамвайныя рэйкі праходзілі непасрэдна па аркадах станцыі, дазваляючы прама сесці ў вагоны. Так было да 1900 года, калі кіраўніцтва чыгункі запатрабавала перанесці пуці. Пасля іх перамяшчэння ад аркад бліжэй да цэнтра прывакзальнай плошчы (прыкладна на 60 метраў) у 1900 годзе была пабудавана драўляная зала чакання трамвая, якая працавала да закрыцця лініі на вул. Вакзальнай[22][23].

Галерэя правіць

Заўвагі правіць

  1. У 1848 годзе паўстаў вакзал на Ежыцах.
  2. Нямецкія ўлады таксама прапаноўвалі будоўлю паўночнага кола, але праект не быў паспяховым.

Зноскі

  1. Urząd Transportu Kolejowego, Przewozy pasażerskie, Portal statystyczny UTK (Праверана 11 жніўня 2022) (польск.).
  2. Poznań – tzw. „Dziura Toruńska” będzie miała plan (польск.) (24 мая 2010). Праверана 04.10.2010.
  3. Avenida zamiast Poznań City Center. Centrum handlowe ma nową nazwę (польск.) (17 лістапада 2016). Праверана 14.06.2017.
  4. https://epoznan.pl/news-news-50508-Inzynierowie Inżynierowie «w obronie historycznej części dawnego dworca».
  5. https://epoznan.pl/news-news-55895-Matyi_tak_ma_wygladac_przejscie_dla_pieszych_przy_Poznaniu_Glownym,_bedzie_kosztowac_500_tys._zl Matyi: tak ma wyglądać przejście dla pieszych przy Poznaniu Głównym.
  6. https://epoznan.pl/news-news-62372-Przejscie_dla_pieszych_na_ul._Matyi_oficjalnie_otwarte Przejście dla pieszych przy ul. Matyi oficjalnie otwarte.
  7. 100 mln zł na dodatkowy peron i przedłużenie przejścia na stacji Poznań Główny, www.rynek-kolejowy.pl (Праверана 6 кастрычніка 2022) (польск.).
  8. Rejestr Zabytków nieruchomych — województwo wielkopolskie Архівавана 17 чэрвеня 2022. Нацыянальны Інстытут Культурнай Спадчыны (NID), 30 верасня 2021, стр. 164, (Праверана 6 кастрычніка 2022). нум. рэг.: A-448 z 25.09.1996.
  9. Rejestr Zabytków nieruchomych — województwo wielkopolskie Архівавана 17 чэрвеня 2022. Нацыянальны Інстытут Культурнай Спадчыны (NID), 30 верасня 2021, стр. 164, (Праверана 6 кастрычніка 2022). нум. рэг.: A-208 z 4.11.1978.
  10. https://epoznan.pl/news-news-89320-Pasazerowie_korzystaja_juz_z_Dworca_Zachodniego Pasażerowie korzystają już z Dworca Zachodniego.
  11. Krzysztof Springer. Tu stacja: Poznań Centralny (польск.) (22 снежня 2009). Праверана 06.10.2022.
  12. Kronika Miasta Poznania 4/1978: «Kształtowanie się poznańskiego węzła komunikacyjnego».
  13. Serwis pkp24.info. Архівавана з першакрыніцы 07.03.2015..
  14. Stary budynek dworca głównego, Poznań Fandom. (Праверана 7 кастрычніка 2022)
  15. Informacja o odsłonięciu tablicy na stronie poświęconej Kazimierzowi Nowakowi.
  16. Od Hauptbahnhof do hotelu. Co widział nasz dworzec? (польск.).
  17. Marian Walczak, Migracje ludności w Wielkopolsce w latach 1945—1950, UAM, Poznań, 2005, s.63,93,99,102, ISBN 83-9176929-5.
  18. Wydarzenia w Poznaniu w 1986 roku. Część trzecia i czwarta, w: Kronika Miasta Poznania, nr 1/1988, s. 197, ISSN 0137-3552.
  19. Архіўная копія (польск.)(недаступная спасылка) (18 кастрычніка 2006). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2022. Праверана 6 кастрычніка 2022.
  20. Głos, którego słuchają wszyscy (польск.). Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2011. Праверана 6 кастрычніка 2022.
  21. Aga Rumińska, Kamil Białas. Makabryła roku 2013 – Poznań City Center zwany Chlebakiem (польск.). Праверана 06.10.2022.
  22. Edmund Nadolski, Po co wprowadzać w błąd czytelników?, w: Z Życia MPK Poznań, nr 15(600)/1998, s. 3, ISSN 0329-6637
  23. Edmund Nadolski, Migawki z dawnych lat. Lepiej jednak bez «ranżerowania», w: Z Życia MPK Poznań, nr 16(581)/1997, s. 5, ISSN 0329-6637
 
Панарама Познаньскага галоўнага вакзала

Літаратура правіць

  • Марцін Стаховяк, «Nowy Dworzec Poznań Główny», Познаньскі культурна-спартыўны і турыстычны даведнік, кастрычнік № 10 (264) / 2013, Познаньскае гарадское выдавецтва, ISSN 1231-9139, стар. 24-25.