Помнік Івану Паскевічу
Помнік Івану Паскевічу — разбураны помнік у Варшаве, прысвечаны намесніку Царства Польскага, фельдмаршалу Расійскай імперыі Івану Фёдаравічу Паскевічу. Знаходзіўся ў Кракаўскім прадмесці, перад цяперашнім Прэзідэнцкім палацам (які зваўся «Намеснікаўскім») на месцы сучаснага помніка Юзафу Панятоўскаму.
Помнік | |
Помнік Івану Паскевічу | |
---|---|
52°14′34″ пн. ш. 21°00′55″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Скульптар | Nikolay Stepanovich Pimenov[d] |
Вышыня | 12 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Помнік, створаны скульптарам М. С. Піменавым, быў урачыста адкрыты 21 чэрвеня 1870 года ў прысутнасці імператара Аляксандра II. Помнік Юзафу Панятоўскаму, які стаяў на яго месцы раней, быў дэмантаваны пасля прыгнечання паўстання 1830—1831 гадоў і перавезены спачатку ў Навагеоргіеўскую крэпасць, а пазней — у рэзідэнцыю Паскевіча ў Гомелі.
У 1917 годзе помнік па ініцыятыве нямецкіх акупацыйных сіл быў дэмантаваны і разабраны на часткі, якія пасля пераплавілі. Адзіным ацалелым фрагментам стаў адзін з чатырох барэльефаў, які ўпрыгожваў пастамент манумента. На ім намалявана сцэна штурму Варшавы 1831 года рускай арміяй. На сённяшні дзень фрагмент захоўваецца ў Музеі Войска Польскага ў Варшаве.
У 1922 Польшчы быў вернуты помнік Панятоўскаму, які быў усталяваны на Саксонскай плошчы аж да яго знішчэння немцамі ў 1944 годзе. На месцы помніка Паскевічу быў пастаўлены помнік легіянерам. У 1965 годзе на гістарычным месцы была ўсталявана копія помніка Панятоўскаму.
Літаратура
правіць- Encyklopedia Warszawy. Wydawnictwo Naukowe PWN. ISBN 83-01-08836-2.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Помнік Івану Паскевічу