Германская імперыя
Герма́нская імпе́рыя, Ка́йзераўская Герма́нія, або Другі́ Рэйх (ням. Deutsches Kaiserreich) — прынятая ў беларускай гістарыяграфіі назва нямецкай дзяржавы ў 1871—1918 гадах. На працягу гэтага часу Германія была федэратыўнай манархічнай дзяржавай.[2]
Афіцыйная назва нямецкай дзяржавы ў 1871—1945 гадах — Deutsches Reich (Германскі рэйх), што можна перакласці як «Германская імперыя», хоць дакладнейшы пераклад «Германская дзяржава». У гістарыяграфіі гэты перыяд прынята раздзяляць на:
- Германскую імперыю (Кайзераўскую Германію) (18 студзеня 1871 — 9 лістапада 1918);
- Веймарскую рэспубліку (9 лістапада 1918 — 30 студзеня 1933);
- Трэці Рэйх (нацысцкую Германію) (30 студзеня 1933—23 мая 1945).
Такім чынам, паняцце «Германская імперыя» ўжываюць у асноўным да Кайзераўскай Германіі, што адпавядае паняццю нямецкай гістарыяграфіі Deutsches Kaiserreich, а не да Веймарскай рэспублікі (ням. Weimarer Republik) і Трэцяга Рэйху (ням. Drittes Reich).
Германская імперыя пачалася з абвяшчэння прускага караля Вільгельма I германскім імператарам 18 студзеня 1871 года ў люстраной зале Версальскага палаца. Стварэнню дзяржавы папярэднічалі перамогі Паўночнагерманскага саюза і яго саюзнікаў у франка-прускай вайне 1870 года. Такім чынам у 1871 годзе, дзякуючы Прусіі, яе каралю — Вільгельму I, а таксама Ота фон Бісмарку была створана першая агульнанямецкая дзяржава — Германская імперыя.
У часы імперыі Германія з’яўлялася высокаіндустрыяльнай дзяржавай. Хуткаму развіццю сацыяльна-эканамічных інстытутаў і пераходу яе ад аграрнай да індустрыяльнай дзяржавы ў апошніх дзесяцігоддзях XIX стагоддзя спрыяла некалькі фактараў: па-першае, пасля перамогі над Францыяй, Германія атрымала ваенныя рэпарацыі, якія склалі моцную апору для добрага эканамічнага росту. Па-другое, набываў усё большае значэнне сектар паслуг з-за павелічэння знешняга і ўнутранага гандлю, росту банкаўскай сістэмы. Нягледзячы на крызіс 1873 года (г. зв. Gründerkrach), які быў вызваны панікай на нямецкіх фондавых біржах, а таксама мілітарызацыіяй, эканоміка Германскай імперыі працягвала сваё хуткае індустрыяльнае развіццё.
Пасля аб’яднання ўсіх нямецкіх дзяржаў, у грамадстве новай краіны адбываліся хуткія сацыяльныя змены. Іх характэрнымі рысамі сталі высокія тэмпы росту насельніцтва, унутраная эміграцыя і урбанізацыя. У выніку гэтых працэсаў, змянялася і яго класавая структура. Асабліва пачынаючы з 1890 года, адчувалася павелічэнне ролі новага сярэдняга класа, які цяпер складаўся з разнастайных тэхнікаў, служачых, а таксама дробных і сярэдніх дзяржаўных чыноўнікаў. Прычым эканамічнае значэнне сельскай гаспадаркі наадварот знізілася, што вельмі моцна адказалася на валавым нацыяльным прадукце.
Унутранае і знешнепалітычнае развіццё было падкантрольна да 1890 года, першаму і найбольш доўга дзеючаму канцлеру імперыі — князю Ота фон Бісмарку. Яго параўнальны ліберальны перыяд, можна ахарактарызаваць унутранымі палітычнымі рэформамі і культурнай барацьбой, а таксама давольна кансерватыўнай палітыкай. Апроч таго, у перыяд яго кіравання адбыўся пераход на дзяржаўны інтэрвенцыянізм (мытныя налогі, сацыяльнае страхаванне), а таксама быў прыняты закон супраць сацыял-дэмакраў і сацыялістаў.
Бісмарк спрабаваў стварыць у знешняй палітыцы сістэму саюзаў для самаабароны і гандлю (напрыклад, саюз з Аўстра-Венгрыяй у 1879 годзе). Нягледзячы на гэта, у канцы свайго сроку, ён актывізаваў палітыку заморскага імперыялізму. За гэтым рушылі ўслед міжнародныя канфлікты сфер інтарэсаў з іншымі каланіяльнымі дзяржавамі (асабліва з Вялікабрытаніяй).
Наступны этап у гісторыі Германіі, які пачаўся адразу пасля звальнення Бісмарка, часта называюць эрай Вільгельма Другога. Гэта сувязна з тым, што імператар Вільгельм II (з 1888 года) праводзіў дастаткова мілітарызаваную і ізаляцыйную палітыку (як унутраную, так і знешнюю). Але часткова, на гэткую палітыку імператара, уплывалі і некаторыя члены ўрада, вельмі часта мяняючы ягоныя рашэнні ў другі бок.
Рост колькасці грамадскіх арганізацый і партый, а таксама растучая роля прэсы ў жыцці насельніцтва, гулялі значную ролю ў фарміраванні грамадскай думкі. Менавіта для таго, каб павялічыць сваю патрымку сярод насельніцтва, урад Германскай імперыі, праводзіў іперыялістычную знешнюю палітыку і антысацыял-дэмакратычную ўнутраную. Для таго ж, павялічвалася колькасць арміі і флота.
Кайзер Вільгельм ІІ, на працягу ўсяго свайго кіравання, прытрымліваўся палітыкі мілітарызацыі і частковай ізаляцыі (у будучым такая палітыка дапамагла ў вядзенні сусветнай вайны). Iменна яго мілітарыстычныя і імперыялістычныя погляды, прывялі свет да Першай сусветнай вайны, падчас якой дзяржава была ўцянута ў пазіцыйную вайну адразу на двух франтах. Нягледзячы на тое, што ў першыя годы Германія вяла баявыя дзеянні вельмі паспяхова, дальнейшае развiццё падзей паказала, што яе рэсурсаў не хопіць, каб перамагчы больш вялікія сілы Антанты. У апошнiя месяцы вайны, Германiя больш не магла весцi абарону сваёй лiнii фронту, у вынiку чаго пачала хуткiмi тэмпамi здаваць пазiцыi. Пасля гэтых падзей, манархія пачала страчваць сваю падтрымку ў народзе.
Пад самы канец вайны, у 1918 годзе былі праведзены так званыя «Кастрычніцкія рэформы», якія вызначылі тое, што для прыняцця якога-небудзь важнага рашэння, канцлер, спачатку, павінен быў мець дазвол Рэйхстага. 29 кастрычніка 1918 года ў Германскай імперыі пачалася Лістападаўская рэвалюцыя, вынікам якой стала звяржэнне манархіі ў краіне (Вільгельм II збег у Нідэрланды). Неўзабаве пасля гэтага, Нацыянальная асамблея у горадзе Веймары абвясціла 11 жніўня 1919 года аб усталяванні ў Германіі парламентарнай дэмакратычнай рэспублікі, якая потым палучыла назву Веймарская рэспубліка.
Перадгісторыя
правіцьКанец ХІХ стагоддзя для нямецкага народа быў адзначаны, як стварэннем нацыянальнай дзяржавы, так і шматлікімі палітычнымі і тэрытарыяльнымі зменамі. Гэтыя змены, якія цалкам прайшлі ў канцы ХІХ стагоддзя, мелі далёкія каранні. Яшчэ пасля заканчэння святой Рымскай імперыі Германскай нацыі, пачынаючы з 1806 года яны перайшлі ў новую фазу. Старажытная дзяржава (ням.: Das Alte Reich, даслоўны пераклад — Стары Рэйх), якая была створана яшчэ Рымска-Германскімі імператарамі страціла свой першапачатковы сэнс. Напалеонаўскія войны ў поўнай меры паказалі ўсю недзеяздольнасць гэтай дзяржавы.
Ідэі Французскай рэвалюцыі паміж 1789 і 1799 гадамі, а таксама супраціўленне гегемончай палітыке Напалеона Банапарта накіравалі вызваленчыя войны амаль па ўсей Еўропе, у тым ліку і сярод нямецкіх дзяржаў. Пачалося узбуйненне нацыянальных рухаў з ідэяй стварэння адзінай нямецкай дзяржавы. Праблема германскіх дзяржаў выключалася ў тым, што было некалькі ідэй і шляхоў аб’яднання. Але, пачынаючы з узвышэння Прусіі выдзеліліся два асноўных шляха (спосаба) аб’яднання Германіі:
- Вялікагерманскі шлях аб’яднання Германіі, дзе галоўную ролю ў аб’яднальчым працэсе надлежала выконваць Аўстрыйскай імперыі.
- Малагерманскі шлях аб’яднання Германіі, дзе галоўная роля належала Прусіі.
Пасля перамогі над напалеонаўскай Францыяй дзяржаў антынапалеонаўскай кааліцыі (Вялікабрытанія, Прусія, Расія і Аўстрыя), нямецкія князі аднак, не мелі, ніякай цікавасці да стварэння цэнтральнай улады, якая магла б абмяжоўваць іх уладу. Таму на Венскім Кангрэсе 1815 года быў заснаван толькі Германскі саюз, які вельмі слаба аб’яднаў тыя тэрыторыі, што ўваходзілі да 1806 года ў склад Свяшчэннай Рымскай імперыі Германскай нацыі. На Венскім Кангрэсе пачалася новая эпоха, якая атрымала ў нямецкай гісторыяграфіі назву Vormärz (даслоўна фарміраванне). Эпоха характарызавалася палітыкай Рэстаўрацыі: палітыкай аб’яднання дзяржаў у саюзы. Гэта ўсё адбывалася ў рамках так званага Свяшчэннага саюза, у які ўваходзілі Аўстрыя, Прусія і Расія, краіны-ўдзельніцы якога павінны былі правесці рэстаўрацыю ўнутры сябе, для таго, каб была створана такая міждзяржаўная абстаноўка ў Европе, якая была да Французскай рэвалюцыі 1789 года.
Нацыянальныя і буржуазна-дэмакратычныя рухі стаялі насуперак палітыке рэстаўрацыі. Яны прывялі да шматлікіх хваляванняў на тэрыторыі большай частцы Цэнтральнай Еўропы. У выніку гэтых хваляванняў адбылася і сакавіцкая рэвалюцыя 1848 года ў германскіх дзяржавах. Члены толькі што адбыўшайся германскай рэвалюцыі, дэмакратычна абралі парламент і Нацыянальны сход у Франкфурце, які прапанаваў шляхам прыняцця Паўльскірхскай Канстытуцыі выбраць прускага караля Фрыдрыха Вільгельма IV нямецкім імператарам. Нягледзячы на гэта, спроба аб’яднаць большасць германскіх дзяржаў на канстытуцыйнай аснове не ўдалася.
Пасля канчатковага падаўлення рэвалюцыі 1849 года, Германскі саюз працягнуў існаванне ў былым выглядзе. Наступнае дзесяцігоддзе можна назваць эпохай палітычнай рэакцыі (Рэакцыйная эра ў Германскім саюзе, 1849—1871), падчас якой, былі падушаны ўсе дэмакратычныя і ліберальныя амбіцыі. Пачынаючы з 1860-х гадоў, былі сфарміраваны, у сучасным сэнсе гэтага слова, першыя палітычныя партыі ў германскіх дзяржавах. У той жа час зноў адбыўся раскол паміж адносінамі Аўстра-Венгрыі і Прусіі.
У 1864 годзе, з-за Шлезвіг-Гольштэйнскага пытання, была абвешчана вайна паміж Даніяй і Прусіяй. Пасля, на бок Прусіі далучылася і Аўстра-Венгрыя. Але гэтае партнёрскае суіснаванне дзвюх нямецкіх краін было, аднак, нядоўгім.
У выніку спрэчкі вакол Шлезвіг-Гольштэйн адбылася нямецкая вайна 1866 года, у якой войскі Прусіі і некаторых іншых паўднева-германскіх дзяржаў, сумесна з Італіяй, ваявалі супраць войскаў Аўстрыі, якія былі ў саюзе з паўдневымі нямецкімі дзяржавамі, сярод якіх былі Бадэн, Баварыя, Ніжняя Саксонія і Вюртэмберг. Пасля паражэння Аўстрыі распаўся Германскі саюз і быў створаны Паўночнагерманскі саюз, які быў спачатку ваенным саюзам, а ўжо пасля зрабіўся паўнавартаснай дзяржавай пад прускім кіраваннем. Княствы паўднёвай Германіі, якія былі саюзнікамі Аўстрыі, псля вайны ўтварылі абарончы саюз з Прусіяй.
У 1870 годзе пачалася Франка-германская вайна, якая была выклікана спрэчкамі паміж Прусіяй і Францыяй за іспанскую спадчыну. Аб’яўленне вайны паступіла ад французскага бока, пасля таго, як прускі прэм’ер-міністр Ота фон Бісмарк апублікаваў адрэктаваную версію Эмскай дэпешы, якая палітычна скампраметавала Францыю. Падчас вайны, паўднёвыя нямецкія дзяржавы вырашылі далучыцца на сторану Прусіі. Бісмарк выкарыстаў гэта, каб каранаваць прускага караля, як Нямецкага імператара і інтэграваць паўдневыя нямецкія дзяржавы ў адзіную імперыю. Тры вайны паміж 1864 і 1871 гадамі сталі звацца ў нямецкім народзе Германскімі аб’яднаўчымі войнамі.
Гісторыя стварэння дзяржавы
правіцьУ 1870 годзе пачалася Франка-пруская вайна. Пасля перамогі пры Седане і ўзяццю французскага імператра Напалеона III у палон (2 верасня 1870), усе шляхі да стварэння адзінай імперыі былі адкрыты. Бісмарк пачаў весці перамовы з паўдневымі нямецкімі краінамі аб аб’яднанні краіны малагерманскім шляхам, але з невялічкімі дамовамі, дзе галоўная роля па-ранейшаму адводзілася Прусіі. Вынік гэтых прамоў, у любым выпадзе, быў фактычна адзін — далучэнне Баварыі, Вюртэмберга і Бадэна да Паўночнагерманскага саюза, і стварэння ў лістападзе 1870 года новай «Нямецкай канфедэрацыі».
З-за ўзросшай ролі Прусіі, іншыя планы федэральнага будаўніцтва краіны больш не разглядваліся, таму адзіная сепаратна накіраваная Баварыя не мела ніякіх шансаў, каб не ўвасці ў склад новай імперыі. Бісмарцкі шлях аб’яднання краіны гарантаваў безумоўнае дамініраванне Прусіі ў новым, так званым Другім Рэйху. Нягледзячы на некаторыя дамовы з паўднёвымі нямецкімі краінамі, манархічны федэралізм, па-ранейшаму, з’яўляўся дастаткова вялікім бар’ерам для парламентарызма.
У нямецкай грамадскай думке таго часу, праяўляліся ідэі анэксіі Эльзаса і часткі Латарынгіі, як спрадвечна нямецкіх тэрыторый, выпадкова папаўшых пад уладу Францыі. Гэта прывяло да вайны, якая стала адной з прычын узмацнення «нямецка-французскай варожасці», а таксама — тым самым дадатковым імпульсам, які прывёў да ўзрастання нацыяльнага энтузіазму ў Германіі. Гэтыя две прамовы дапамаглі Бісмарку падпісаць дамовы з паўднёвымі нямецкімі краінамі і тым самым аб’яднаць Германію.
Тым не менш, ён павінен быў пайсці на саступкі. Так, Баварыя захоўвала ў мірны час сваё асабістае войска (Баварская армія). Акрамя таго, ён дазволіў Вюртэмбергу мець асабістую паштовую сістэму. Паўднёвагерманскія краіны захавалі права на свае агульныя дзяржаўныя чыгункі (Каралеўская Баварская чыгунка, Вюртэмбергская Каралеўская чыгунка, Дзяржаўная чыгунка вялікага герцагства Бадэна, Дзяржаўная чыгунка герцагства Гесэн і іншыя). У знешняй палітыцы яны вельмі паспяхова адстойвалі свае дыпламатычныя правы. Але ўсё ж такі, нягледзячы на такія значныя саступкі, абсалютна ўсе краіны страчвалі свой поўны суверэнітэт (Баварыя, напрыклад, павінна была на працягу 4 гадоў перавесці больш за 5 мільёнаў залатых марак у г. зв. Welfenfonds).
Нягледзячы на прыняцце Канстытуцыі Паўночнагерманскага саюза, пасля заснавання Германскай Імперыі быў патрэбен новы канстытуцыйны дакумент, які павінны былі ратыфіцыраваць усе члены новай краіны і, які быў павінны адпаведаць формам міжнароднага права таго часу. Прускаму каралю, як прэзідэнту нямецкага саюзу, быў нададзены новы тытул — Нямецкі Кайзер. Гэты тытул, акрамя свайго першапачатковага канстытуцыйнага значэння, меў таксама і яшчэ адно — сімвалічнае. Справа ў тым, што такой жа тытул быў у манархаў Свяшчэнай Рымскай імперыі, а таму, гэта як бы пароўнівала новую краіну з старой. Гэта падкрэслівала манархічную легітымнасць дзяржавы, што было важна для Бісмарка, караля Баварыі Людвіга II, а таксама для кіраўніка самай вялікай часткі-краіны імперыі — караля Прусіі Вільгельма I.
Але кароль Вільгельм I, як не странна, усё ж баяўся, што новы тытул будзе не самым падыходзячым. Таму, ён патрабаваў тытул імператара ўсёй Германіі (Kaisers von Deutschland). Але саюзныя манархі адкінулі гэты варыянт адразу, паколькі ён мог быць інтэрпрэтыраваны, як тытул усіх нямецкіх тэрыторый (у склад якіх уваходзіла Аўстрыйская імперыя, Швейцарская Канфедэрацыя і Люксембург). Толькі дзякуючы вялікаму ціску Бісмарка на Вільгельма, той, нарэшце, прыняў тытул германскага імператара (Deutschen Kaisers, або імператара толькі тэрыторый самой Германіі). Абвяшчэнне новага тытулу, а разам і з ім — новай дзяржавы, адбылося ў Люстэркавай зале ў Версалі.
3 сакавіка 1871 года адбыліся першыя парламенцкія выбары. Першы ўстаноўчы сход рэйхстага адбыўся 21 сакавіка ў Берліне, які цяпер быў абвешчаны сталіцай. Новая Канстытуцыя Германскай імперыі набыла моц 16 красавіка таго ж года.
Франкфурцкі дагавор фармальна скончыў франка-германскую вайну. Яго падпісанне адбылося 10 мая. Спецыяльны дагавор аб’яднаў розныя нямецкія валюты ў адну, якая была ўведзена ў якасці адзінага сродку плацёжаў ў краіне. Яна была заснавана на залатым запасе.
Структура дзяржавы
правіцьАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
правіцьПасля аб’яднання Германіі кіраўнікі некалі незалежных германскіх дзяржаў захавалі сваю ўладу і падпарадкоўваліся толькі імператару — каралю Прусіі. Так што ў Германіі не было адзінай сістэмы адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу.
У склад аб’яднанай дзяржавы ўвайшлі 25 федэральных дзяржаў (ням. Bundesstaat), 3 Вольных і Ганзейскіх горада (Гамбург, Любек і Брэмен), а таксама адна «Імперская зямля» Эльзас-Латарынгія.
Саюзная дзяржава | Форма кіравання | Сталіца | Плошча ў км² (1910) | Насельніцтва (1871)[4] | Насельніцтва (1900)[5] | Насельніцтва (1910) |
---|---|---|---|---|---|---|
Каралеўства Прусія (Königreich Preußen) | Манархія | Берлін | 348.780 | 24.691.085 | 34.472.509 | 40.165.219 |
Каралеўства Баварыя (Königreich Bayern) | Манархія | Мюнхен | 75.870 | 4.863.450 | 6.524.372 | 6.887.291 |
Каралеўства Вюртэмберг (Königreich Württemberg) | Манархія | Штутгарт | 19.507 | 1.818.539 | 2.169.480 | 2.437.574 |
Каралеўства Саксонія (Königreich Sachsen) | Манархія | Дрэздэн | 14.993 | 2.556.244 | 4.202.216 | 4.806.661 |
Вялікае герцагства Бадэн (Großherzogtum Baden) | Манархія | Карлсруэ | 15.070 | 1.461.562 | 1.867.944 | 2.142.833 |
Вялікае герцагства Мекленбург-Шверын (Großherzogtum Mecklenburg-Schwerin) | Манархія | Шверын | 13.127 | 557.707 | 607.770 | 639.958 |
Вялікае герцагства Гесэн (Großherzogtum Hessen) | Манархія | Дармштат | 7.688 | 852.894 | 1.119.893 | 1.282.051 |
Вялікае герцагства Ольдэнбург (Großherzogtum Oldenburg) | Манархія | Ольдэнбург | 6.429 | 314.591 | 399.180 | 483.042 |
Вялікае герцагства Саксен-Веймар-Айзенах (Großherzogtum Sachsen-Weimar-Eisenach) | Манархія | Веймар | 3.610 | 286.183 | 362.873 | 417.149 |
Вялікае герцагства Мекленбург-Штрэліц (Großherzogtum Mecklenburg-Strelitz) | Манархія | Нойштрэліц | 2.929 | 96.982 | 102.602 | 106.442 |
Герцагства Браўншвайг (Herzogtum Braunschweig) | Манархія | Браўншвейг | 3.672 | 312.170 | 464.333 | 494.339 |
Герцагства Саксен-Майнінген (Herzogtum Sachsen-Meiningen) | Манархія | Майнінген | 2.468 | 187.957 | 250.731 | 278.762 |
Герцагства Анхальт (Herzogtum Anhalt) | Манархія | Дэсау | 2.299 | 203.437 | 316.085 | 331.128 |
Герцагства Саксен-Кобург і Гота (Herzogtum Sachsen-Coburg und Gotha) | Манархія | Кобург/Гота | 1.977 | 174.339 | 229.550 | 257.177 |
Герцагства Саксен-Альтэнбург (Herzogtum Sachsen-Altenburg) | Манархія | Альтенбург | 1.324 | 142.122 | 194.914 | 216.128 |
Княства Ліпэ (Fürstentum Lippe) | Манархія | Дэтмольд | 1.215 | 111.135 | 138.952 | 150.937 |
Княства Вальдэк (Fürstentum Waldeck) | Манархія | Арольсэн | 1.121 | 56.224 | 57.918 | 61.707 |
Княства Шварцбург-Рудпальштат (Fürstentum Schwarzburg-Rudolstadt) | Манархія | Рудальштат | 941 | 75.523 | 93.059 | 100.702 |
Княства Шварцбург-Зондэрхаўзэн (Fürstentum Schwarzburg-Sondershausen) | Манархія | Зондэрхаўзэн | 862 | 67.191 | 80.898 | 89.917 |
Княства Ройс новай Лініі (Fürstentum Reuß jüngere Linie) | Манархія | Гера | 827 | 89.032 | 139.210 | 152.752 |
Княства Шлаўмбург-Ліпэ (Fürstentum Schaumburg-Lippe) | Манархія | Бюкебург | 340 | 32.059 | 43.132 | 46.652 |
Княства Ройс старой Лініі (Fürstentum Reuß älterer Linie) | Манархія | Грайц | 316 | 45.094 | 68.396 | 72.769 |
Свабодны і Ганзейскі горад Гамбург (Freie und Hansestadt Hamburg) | Рэспубліка | Гамбург | 414 | 338.974 | 768.349 | 1.014.664 |
Свабодны і Ганзейскі горад Любек (Freie und Hansestadt Lübeck) | Рэспубліка | Любек | 298 | 52.158 | 96.775 | 116.599 |
Свабодны Ганзейскі горад Брэмен (Freie Hansestadt Bremen) | Рэспубліка | Брэмен | 256 | 122.402 | 224.882 | 299.526 |
Імперская зямля Эльзас-Латарынгія (Reichsland Elsaß-Lothringen) | Манархія | Страсбург | 14.522 | 1.549.738 | 1.719.470 | 1.874.014 |
Германская імперыя (Deutsches Reich) | Манархія | Берлін | 540.858 | 41.058.792 | 56.367.178 | 64.925.993 |
Тэрытарыяльна-палітычная сітуацыя ў Цэнтральнай Еўропе
правіцьГерманская імперыя межавала з 8 краінамі:
На поўначы яна мела мяжу з Даніяй (77 км), на паўночным усходзе і ўсходзе з Расійскай імперыяй (1.322 км), на паўднёвым усходзе і поўдні з Аўстра-Венгрыяй (2.388 км), на поўдні са Швейцарыяй (385 км), на паўднёвым захадзе з Францыяй (392 км), на захадзе з Люксембургам (219 км) і Бельгіяй (84 км), на паўночным захадзе з Нідэрландамі (567 км).
Агульная працялегласць мяжы склаладала 5.434 км (без Бодэнскага возера).
Гэтыя межы былі адзначаны ў нямецкай масавай думке канчатка XIX ст., як нібыта натуральныя гістарычныя межы рассялення нямецкай нацыі ў цэнтральнай Еўропе.
Дзяржаўныя сімвалы
правіць[[:File:|Die Wacht am Rhein]] [[File:|180px|noicon]]
Праблемы з праслухоўваннем? Дапамога.
Спачатку Германская імперыя не мела ні афіцыйнага нацыянальнага гімна, ні нацыянальнага сцяга. Існаваў толькі кайзераўскі баявы гімн Heil Dir im Siegerkranz, мелодыя якога была ідэнтычна брытанскаму, а таксама некалькі агульнанямецкіх нацыянальных песень, такіх як Вахта на Рэйне (ням. Die Wacht am Rhein) і Песня немцаў (ням. Das Lied der Deutschen).
Чорна-бела-чырвоны сцяг спачатку быў прыняты, як гандлёвы і ваенны сцяг Паўночнагерманскага саюза. Толькі ў 1892 годзе ён быў вызначаны, як нацыянальны сцяг Германскай імперыі. Чорны і белы колер на ім былі ўзяты са сцягу Прусіі, а чырвоны — са ўсіх сцягоў Вольных і Ганзейскіх гарадоў.
Узброеныя сілы
правіцьЦэнтральнае кіраванне
правіцьПа канстытуцыі, прэзідэнцтва належала прускаму каралю, які карыстаўся тытулам германскага імператара. Права ўдзелу ў заканадаўчых пытаннях імператар меў толькі ў якасці прускага караля. Імператару належала права апублікавання законаў; але так як ён па канстытуцыі не карыстаўся нават затрымальным veto, тое гэта права з’яўляецца простым абавязкам выканаўчай улады. Імператару падавалася, зрэшты, даволі шырокае права выдаваць уласныя распараджэнні. Імператару падавалася права ў выпадках, якія пагражаюць грамадскай бяспекі, як у ваенны, так і ў мірны час, абвясціць любую частку імперыі (за выключэннем Баварыі) у аблогавым становішчы.
Імператар меў права прызначэння і звальнення ўсіх галоўных імперскіх службовых асоб, пачынаючы з канцлера. Імперскі канцлер з’яўляўся галоўным органам выканаўчай улады і разам з тым адзінай асобай, адказным перад саюзным саветам і рэйхстагам за ўсе дзеянні гэтай улады. Акрамя самога рэйхсканцлера, у Германскай імперыі не існавала ніякіх міністраў. Замест іх існавалі падпарадкаваныя рэйхсканцлеру дзяржаўныя сакратары, якія старшынствавалі ў імперскіх ведамствах (ням.: Reichsämter). Так з’явіліся Reichseisenbahnamt, Reichspostamt, Reichsjustizamt, Reichsschatzamt, кіраванне Эльзаса-Латарынгіі, знешне- і ўнутрыпалітычныя палітычнае ведамствы, Reichsmarineamt і нарэшце Reichskolonialamt.
Калоніі Германіі
правіцьГерманія ўключылася ў каланіяльную гонку вельмі позна — у сярэдзіне 80-х гадоў XIX стагоддзя. Тым не менш гэта не перашкодзіла ёй набыць даволі значныя ўладанні ў Афрыцы, Азіі і Акіяніі.
На афрыканскім кантыненце гэта — Тогаленд, Камерун, Германская Усходняя Афрыка і Германская Паўднёва-Заходняя Афрыка.
- Тога — з канца XIX — пачатку XX стагоддзя разам з часткай Ганы — германская калонія.
- Камерун — з канца XIX стагоддзя — пратэктарат Германіі.
- Германская Усходняя Афрыка — кантынентальная частка Танзаніі (Танганьіка), Руанда і Бурундзі.
- Танганьіка (кантынентальная частка Танзаніі). З 1880-х гадоў — пад уладай Германіі.
- Бурундзі. Да каланізацыі — Бурундзія. З 1903 г. — уключана (у складзе Руанды-Урундзі) у калонію Германская Усходняя Афрыка.
- Руанда. З канца XIX стагоддзя захоплена Германіяй і ўключана (у складзе Руанды-Урундзі) у калонію Германская Усходняя Афрыка.
- Германская Паўднёва-Заходняя Афрыка — Намібія. З 1884 г. — германскі пратэктарат Германская Паўднёва-Заходняя Афрыка.
У Азіі — порт Цындаа (Кайтчоу) на паўвостраве Шаньдун, захоплены ў 1897 годзе, а затым «арандаваны» ў кітайскага ўрада на 99 гадоў.
У Акіяніі — Новая Гвінея, Мікранезія (Наўру, Палау, Маршалавы, Каралінскія, Марыянскія астравы), Заходняе Самоа.
- Германская Новая Гвінея
- Новая Гвінея. З сярэдзіны 1880-х г. паўночнаўсходняя частка вострава каланізавана Германіяй.
- Наўру. З 1888 г. — частка германскага пратэктарата Новая Гвінея.
- Палау. З 1899 г. — германская калонія.
- Марыянскія астравы прададзены Іспаніяй Германіі ў 1889 г.
- Маршалавы астравы захоплены ў 1885 годзе. З 1886 г. — германскі пратэктарат.
- Каралінскія астравы таксама набыты ў Іспаніі.
- Заходняе Самоа. У канцы XIX стагоддзя захоплена Германіяй.
Прайграўшы Першую сусветную вайну, Германія страціла свае заморскія ўладанні. Тога і Камерун былі падзелены паміж Вялікабрытаніяй і Францыяй. Танганьіка дасталася Вялікабрытаніі, Руанда і Бурундзі — Бельгіі. Намібія адышла Паўднёваафрыканскаму Саюзу. Цындао захоплены Японіяй, Новая Гвінея — Аўстраліяй. Каралінскія, Марыянскія і Маршалавы астравы, Палау адышлі Японіі, Заходняе Самоа — Новай Зеландыі. Па заканчэнні Другой сусветнай вайны Японія страціла свае нядаўнія «германскія» набыткі.
Першая сусветная вайна
правіцьПачатак вайны быў для Германіі паспяховым: расійскія войскі былі разбіты ва Усходняй Прусіі, нямецкая армія акупавала Бельгію і Люксембург, уварвалася ў Паўночна-усходнюю Францыю. Парыж быў выратаваны, але пагроза заставалася.
Саюзнікі Германіі ваявалі горш: аўстрыйцы былі ўшчэнт разгромлены ў Галіцыі, туркі пацярпелі мноства паражэнняў на Каўказскім фронце. Італія здрадзіла сваім саюзнікам і 23 мая 1915 года абвясціла вайну Аўстра-Венгрыі. Толькі з дапамогай нямецкай арміі аўстрыйцы і туркі вярнулі некаторыя пазіцыі, італьянцы былі разбіты пры Капарэце.
Германія атрымала мноства перамог падчас актыўных баявых дзеянняў, але да 1915 годзе на ўсіх франтах пачалася пазіцыйная вайна, якая ўяўляла з сябе ўзаемную аблогу — на знясіленне. Нягледзячы на свой прамысловы патэнцыял, Германія не магла атрымаць перамогу над праціўнікам у пазіцыйнай вайне. Нямецкія калоніі былі акупаваны. Перавага ў рэсурсах быў у Антанты, і 11 лістапада 1918, праз два дні пасля пачатку рэвалюцыі, Германія здалася. Пасля вайны краіна ляжала ў разрусе, абсалютна знясіленая. У выніку Германію ахапіў эканамічны крызіс, у разгар якога ў снежні 1922 года кілаграм хлебу каштаваў каля 130 марак, а годам пазней — звыш 300 мільярдаў. У ліпені 1923 года залатая марка каштавала 262 тысячы папяровых марак, а ў лістападзе — ужо 100 мільярдаў. Такім чынам, за чатыры месяца кошт папяровай маркі абваліўся ў 382.000 раз[6].
Для паляпшэння артыкула пажадана |
Гл. таксама
правіцьГерманская імперыя на Вікісховішчы |
Зноскі
- ↑ У раёнах: польская (Позен, Верхняя Сілезія, Мазуры); французская (Эльзас-Латарынгія).
- ↑ Zur Kontroverse über das Reich als konstitutionelle Monarchie siehe Hans-Peter Ullmann, Politik im Deutschen Kaiserreich 1871—1918, München 2005, S. 65 f.
- ↑ Gemeindeverzeichnis Deutschland 1900.
- ↑ Hubert Kiesewetter: Industrielle Revolution in Deutschland. Regionen als Wachstumsmotoren. Franz Steiner Verlag, Stuttgart 2004, ISBN 3-515-08613-7, S. 126.
- ↑ Statistisches Jahrbuch für das Deutsche Reich 1911.
- ↑ Гіперінфляцыя ў Германіі 1923 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2011. Праверана 12 снежня 2009.