Георг фон Гертлінг
Барон Георг фон Гертлінг (ням.: Georg von Hertling; 31 жніўня 1843, Дармштат — 4 студзеня 1919, Рупольдзінг) — нямецкі філосаф і дзяржаўны дзеяч. Рэйхсканцлер Германіі ў перыяд брэсцкіх перамоў.
Георг фон Гертлінг | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Georg von Hertling | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Георг Міхаэліс | ||||||
Пераемнік | Максіміліян Бадэнскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Clemens von Podewils-Dürniz[d] | ||||||
Пераемнік | Otto Ritter von Dandl[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Георг Міхаэліс | ||||||
Пераемнік | Максіміліян Бадэнскі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
31 жніўня 1843[1][2][…] |
||||||
Смерць |
4 студзеня 1919[1][2][…] (75 гадоў) |
||||||
Бацька | Jakob Maximilian von Hertling[d][3] | ||||||
Маці | Antonie Georgine von Guaita[d][3] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Партыя | |||||||
Член у |
|
||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, professor of philosophy | ||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Прафесар філасофіі Мюнхенскага ўніверсітэта імя Людвіга Максіміліяна. Член партыі Цэнтра. У 1875—1890 і 1896—1912 гадах — дэпутат рэйхстага, у 1909—1912 гадах узначальваў фракцыю партыі Цэнтра ў рэйхстагу. Кіраўнік урада Баварыі ў 1912—1917 гадах.
З 1 лістапада 1917 па 30 верасня 1918 гг. — рэйхсканцлер. Падпісаў з Расіяй Брэсцкі мір. Пасля падпісання 27 жніўня дадатковай нямецка-савецкай дамовы да Брэсцкага міру Я. Лёсік, старшыня Народнага сакратарыяту і народны сакратар замежных спраў І. Серада і народны сакратар, начальнік канцылярыі Народнага сакратарыята Л. Заяц накіравалі фон Гертлінгу пратэст супраць планаў перадачы земляў, на якія прэтэндавала БНР, у рукі палякаў[4].
Траюрадны пляменнік Беціны фон Арнім і Клеменса Брэнтана.
Сачыненні правіць
- Über die Grenzen der mechanischen Naturerklärung, 1875;
- Albertus Magnus, 1880;
- John Locke und die Schule von Cambridge, 1892;
- Das Prinzip des Katholizismus und der Wissenschaft, 1899;
- Augustin, 1902;
- Recht, Staat und Gesellschaft, 1906;
- Erinnerungen, 3 Bde., 1919—1921.
Зноскі
- ↑ а б Georg, count von Hertling // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Dr. phil. Georg von Hertling // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
- ↑ Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі = Archives of the Belarusian democratic republic / Беларускі інстытут навукі й мастацтва, Таварыства беларускага пісьменства; [Уклад., падрыхт. тэксту, уступ. арт., камент., пер., паказ. С. Шупы]. Т. 1: У 2-х кн. Кн. 1: Фонд N 582 Дзяржаўнага архiва Лiтвы («Рада Мiнiстраў Беларускай Народнай Рэспублiкi»). — Вільня — Нью-Ёрк — Менск — Прага: Беларускі інстытут навукі й мастацтва — Таварыства беларускага пісьменства — «Наша ніва», 1998. — 850, [16] с. — С. 242—243. — (Bibliographic series; № 4). — ISBN 9986-9219-2-9.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Георг фон Гертлінг
- Філасофская энцыклапедыя