Беціна фон Арнім
Беціна фон Арнім (ням.: Bettina von Arnim; 4 красавіка 1785, Франкфурт-на-Майне — 20 студзеня 1859, Берлін) — нямецкая пісьменніца і адна з асноўных прадстаўнікоў нямецкага рамантызму. Дачка Максіміліяны фон Ларош, сястра Клеменса Брэнтана і жонка пісьменніка Ахіма фон Арніма.
Беціна фон Арнім | |
---|---|
Bettina von Arnim | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Elisabeth Catharina Ludovica Magdalena Brentano |
Псеўданімы | Beans Beor |
Дата нараджэння | 4 красавіка 1785[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 студзеня 1859[1][5][…] (73 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Peter Anton Brentano[d] |
Маці | Maximiliane Brentano[d] |
Муж | Ахім фон Арнім |
Дзеці | Gisela von Arnim[d] і Maximiliane von Oriola[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца, гаспадыня літаратурнага салону, кампазітарка, раманіст, ілюстратар, спявачка |
Гады творчасці | 1835—1852 |
Кірунак | рамантызм |
Мова твораў | нямецкая |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Беціна фон Арнім была шчыльна звязаная з нямецкімі пісьменнікамі Клеменсам Брэнтана і Ахімам фон Арнімам: першы быў яе братам, другі яе мужам. Яе дачка Гізэла фон Арнім таксама стала выбітнай пісьменніцай.
Беттына нарадзілася 4 красавіка 1785 года ў Франкфурце-на-Майне ў вялікай сям'і італьянскага гандляра. Яе маці Сафі фон Ларош была аўтарй раманаў, а брат Клеменс Брэнтана — выбітным паэтам і заснавальнікам гейдэльбергскай школы рамантычнай паэзіі. Гэта ён натхніў яе на чытанне сучаснай паэзіі таго часу, асабліва творчасці Іагана Вольфганга Гётэ.
Беціна фон Арнім і ГётэПравіць
У 1806 годзе пачалося працяглае сяброўства Беціны фон Арнім з маці Гётэ, Катарынай Элізабет Гётэ. Паэт не адказваў на ўзнёслыя лісты Беціны. Праз год Беціна была прадстаўлена абажанаму ёй Гётэ ў Веймары, і завязалася ліставанне, якое пасля смерці Гётэ было апублікавана Бецінай фон Арнім пад загалоўкам «Ліставанне Гётэ з дзіцем». У 1811 годзе сяброўскія адносіны паміж Бецінай і Гётэ былі разорваны з-за скандалу паміж Бецінай і жонкай Гётэ Крысціянай.
На выставе карцін сябра Гётэ Іагана Генрыха Маера Беціна дазволіла сабе абразліва адгукнуцца пра творчасць мастака. У адказ на гэта Крысціяна сарвала з Беціны акуляры, а Беціна назвала Крысціяну «шалёнай каўбасой». З гэтага часу дом Гётэ быў закрыты для Беціны і яе мужа. Пасля сустрэчы з парай Арнімаў праз год у Бад-Тэпліцы, Гётэ зрабіў выгляд, што не заўважыў іх. На шматлікія лісты Беціны да Гётэ адказу таксама не паследвала.
Беціне быў прысвечаны раман Мілана Кундэры «Несмяротнасць» (Nesmrtelnost; 1990).
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 Bettina von Arnim // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Bettina von Arnim // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118504185 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Bettina von Arnim // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118504185 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
СпасылкіПравіць
Беціна фон Арнім на Вікісховішчы |