Помнік каралю Яну III Сабескаму (Гданьск)

Помнік каралю Яну III Сабескаму (польск.: Pomnik króla Jana III Sobieskiego) — конная статуя караля Рэчы Паспалітай Яна ІІІ Сабескага, якая сёння знаходзіцца ў гістарычным цэнтры Гданьска.

Славутасць
Помнік каралю Яну III Сабескаму
польск.: Pomnik króla Jana III Sobieskiego
54°21′08″ пн. ш. 18°38′54″ у. д.HGЯO
Краіна Польшча
Горад Гданьск
Асноўныя даты
1898 — адкрыццё помніка ў Львове;
1950 — перадача помніка ў Польшчу;
1965 — перанясенне помніка ў Гданьск
Вышыня 8 м
Матэрыял бронза і пясчанік
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Першапачаткова пастаўлены ў Львове ў 1898 годзе. У 1950 годзе перададзены ўладамі СССР у Польскую Народную Рэспубліку, у 1965 годзе пастаўлены ў Гданьску.

Гісторыя правіць

Помнік быў прафінансаваны горадам Львовам і адкрыты 20 лістапада 1898 года.

Гэта праца львоўскага скульптара Тадэвуша Баронча, адлітая з бронзы венскай фірмай Артура Крупа. Аснову помніка з шэрага трэмбавельскага (заціноцкага) пясчаніку зрабіла скульптурная майстэрня Юльяна Маркоўскага. Для фігуры караля пазіраваў львоўскі прадпрымальнік Мар’ян Стыпаль. Стыль працы Баронча нагадвае ранейшы помнік Сабескаму ў варшаўскім парку Лазенкі 1787 года, тым больш што ў абодвух выпадках сумневы выклікаюць прапорцыі паміж сілуэтам каня і вершніка.

Помнік быў усталяваны ў Львове на Гетманскіх Валах (сучасны праспект Свабоды) на самым прадстаўнічым пешаходным маршруце Львова. Сёння гэтае месца ў Львове займае помнік Тарасу Шаўчэнку.

Ян Сабескі — гэта адзіны кароль Рэчы Паспалітай, які быў выхадцам з ваколіц Львова (нарадзіўся ў Алеску, часта гасцяваў у Жоўкве, валодаў камяніцай у Львове і часта бываў у гэтым горадзе). На помніку ён прадстаўлены ў нацыянальным адзенні, у жупане і кунтушы, на кані, пераскокваючы праз паваленую гармату, кошык для фашыны і разбіты лафет. Постаць караля была звернута на паўднёвы ўсход, адкуль часцей за ўсё прыходзіла небяспека для Львова.

Калі ў ліпені 1944 года Львоў быў захоплены СССР, быў створаны праект пераўтварэння Сабескага ў Багдана Хмяльніцкага. Але ў 1950 годзе помнік быў перададзены камуністычным уладам Польшчы. 16 гадоў ён стаяў у парку ў Вілянуве ў Варшаве, пасля чаго быў перавезены ў Гданьск. Помнік, прывабны сваёй формай, прагнулі атрымаць таксама Кракаў і Уроцлаў. Але яго размясцілі на адной з галоўных плошчаў Старога горада ў Гданьску — на калішнім Драўняным рынку, на месцы знятага нямецкага помніка, і 26 чэрвеня 1965 года зноў адкрылі.

Помнік быў размешчаны ўжо тварам на захад. Арыгінальная дошка з тэкстам «Каралю Яну III ад горада Львова» была схаваная і вернута толькі пасля 1989 года. Арыгінальныя карычневыя картушы так і не былі вернутыя. Хутчэй за ўсё, іх уклалі ў бетон унутры пастамента помніка. Цяперашнія дошкі былі зроблены з пясчаніку ў 1990-я гады скульптарам Чэславам Гайдай, які раней у 1980-х гадах рэканструяваў іншыя часткі картуша. Важыць помнік больш за 7 тон і мае больш за 8 метраў у вышыню.

Спасылкі правіць