Хэйлунцзян
Хэйлунцзя́н — правінцыя на паўночным усходзе Кітая, у басейне ракі Амур (па-кітайску Хэйлунцзян). Мяжуе на поўначы і ўсходзе з Расійскай Федэрацыяй.
Хэйлунцзян | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 1954[2] |
Кіраўнік | Wang Wentao[d] |
Насельніцтва | |
Плошча |
|
![]() |
|
Часавы пояс | UTC+8 |
Код ISO 3166-2 | CN-HL |
Афіцыйны сайт | |
![]() |
|
Плошча 469 тыс. км². Насельніцтва 38,11 млн чал. (2001). Адміністрацыйны цэнтр — горад Харбін.
ГеаграфіяПравіць
Большасць тэрыторыі ляжыць на раўнінах Сунляо і Саньцзянскай, на паўночным захадзе — горы Вялікі Хінган, на паўночным усходзе — Малы Хінган, на паўднёвым усходзе — Усходне-Маньчжурскія горы. Галоўныя рэкі — Амур, Сунгары. Клімат кантынентальны.
ЭканомікаПравіць
У сельскай гаспадарцы пераважае земляробства. Хэйлунцзян — буйная харчовая база краіны; займае вядучае месца па зборы цукровых буракоў, соі, лёну-даўгунцу, сланечніку; вырошчваюць пшаніцу, кукурузу, гаалян, бульбу, ячмень, авёс. Гадуюць буйную рагатую жывёлу, свіней, птушак.
Вядзецца здабыча нафты (радовішча Дацын), вугалю, гаручых сланцаў, жалезнай руды і каляровых металаў.
Прамысловасць: машынабудаванне (абсталяванне для электраэнергетыкі, металургіі, лакаматывы, сельска-гаспадарчыя машыны, судны, станкі, электратэхніка), чорная металургія, лясная, дрэваапрацоўчая і цэлюлозна-папяровая, хімічная, харчовая, тэкстыльная, у т.л. льняная; вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.
Асноўныя прамысловыя цэнтры: Харбін, Цыцыкар, Муданьцзян, Хэган, Цзямусы.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 http://english.mofcom.gov.cn/article/zt_business/lanmub/
- ↑ (unspecified title) Праверана 1 ліпеня 2019.
- ↑ http://www.stats.gov.cn/english/newsandcomingevents/t20110429_402722516.htm
ЛітаратураПравіць
- Хэйлунцзян // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. С. 78—79.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хэйлунцзян