Праліў Торэса
Праліў Торэса (англ.: Torres Strait) — праліў паміж аўстралійскім паўвостравам Кейп-Ёрк і востравам Новая Гвінея. Злучае Індыйскі і Ціхі акіяны. Шырыня — каля 185 км. Глыбіня — да 53 м.
Праліў Торэса? | |
---|---|
англ.: Torres Strait | |
![]() | |
Размяшчэнне | |
9°50′00″ пд. ш. 142°30′00″ у. д.HGЯO | |
![]() |
У праліве шмат астравоў, рыфаў і скал, што робіць небяспечным мараходства. 17 астравоў населены абарыгенамі папуаскага і аўстралійскага абарыгеннага паходжання.
Мяркуецца, што ў эпоху апошняга аледзянення сучасны праліў уяўляў сабою сухапутны мост і быў канчаткова затоплены толькі ў 5—4 тысячагоддзях да н.э. Людзі з’явіліся ў гэтым рэгіёне прыкладна 3000 гадоў таму.
Відавочна, упершыню праліў Торэса ўбачылі чальцы галандскай экспедыцыі на чале з Вілемам Янсзанам у 1606 г., аднак сам Янсзан не здолеў зразумець тое, што адкрыў. Першае дэталёвае апісанне заставіў іспанскі мараплавец Луіс Ваэс дэ Торэс, які наведаў гэтыя воды ў тым жа годзе праз 6 месяцаў пасля галандцаў. У XVIII ст. праліў атрымаў яго імя.
Літаратура правіць
- Торэса праліў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).