Прамень — раённая газета Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Выдаецца з 1939 года. Заснавальнікі: Стаўбцоўскі раённы выканаўчы камітэт і Стаўбцоўскі раённы Савет дэпутатаў.

«Прамень»
Тып газета
Рэдактар Нэлі Леанідаўна Астрэйка
Заснавана 1939
Мова беларуская, руская
Перыядычнасць два разы на тыдзень
Галоўны офіс Стоўбцы, вул. Сацыялістычная, 17
Вэб-сайт pramen-news.by

Гісторыя правіць

Газета з’явілася на пяты дзень пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР — пад назвай «Знамя» і апавядала аб «вялікай радасці вызваленага часцямі Чырвонай Арміі насельніцтва Заходняй Беларусі ад прыгнёту, жабрацтва і беспрацоўя». Прайшло яшчэ пяць дзён верасня 1939 года, і з друку выйшаў другі нумар стаўбцоўскай «раёнкі». Ён ужо быў цалкам беларускамоўным і меў іншую назву — «Голас селяніна».

У ліпені 1943 года стаўбцоўскі «Голас селяніна» пачаў выходзіць у падполлі, у адным з партызанскіх атрадаў, якія дзейнічалі на тэрыторыі Налібацкай пучшы.

У 1962—1963 гадах, у сувязі са стварэннем у Беларусі калгасна-саўгасных вытворчых упраўленняў, адбылося аб’яднанне некалькіх «раёнак» у адно рэгіянальнае выданне. Менавіта ў гэты час адбылося перайменаванне газеты, якая, пачынаючы з 1 мая 1962 года, стала выходзіць пад назвай «Прамень» у якасці друкаванага органа Мінскага абкама КПБ і аблсавета і распаўсюджвалася на тэрыторыі Стаўбцоўскага, Уздзенскага і Дзяржынскага раёнаў.

У сакавіку 1963 года на Стаўбцоўшчыне зноў з’явілася свая «раёнка» пад назвай «Прамень».

У верасні 2018 года быў зроблены рэдызайн сайта. Новы сайт адрозніваецца візуалізацыяй, адаптаваны для мабільных прылад і адпавядае ўсім сучасным стандартам інтэрнэт-журналістыкі[1].

Рэдактары правіць

Зноскі

  1. О газете Архівавана 12 кастрычніка 2020.