Пранізкі
Пранізкі — бронзавыя спіралькі, якімі ўпрыгожвалі адзенне (дыяметр 3-12 мм).Найбольшае распаўсюджанне мелі ў 7-13 ст., найчасцей у латгалаў, земгалаў, ліваў, селаў, крывічоў.
Рабілі пранізкі з круглага, плоскага, плоска-пукатага ці трохвугольнага ў сячэнні дроту. Даўжыня пранізак 3-50 мм. Іх ушывалі ці ўпляталі ў жаночае і мужчынскае адзенне, утвараючы іншы раз арнаментальныя матывы. З пранізак рабілі вяночкі на галаву (вайнага), шыйныя каралі, спалучаныя са званочкамі, бразготкамі ці шклянымі пацеркамі. Вядомы таксама суцэльналітыя шкляныя пацеркі-пранізкі, знешне падобныя да бронзавых пранізак.
На тэрыторыі Беларусі пранізкі 11-12 ст. знаходзяць у Віцебскай і на поўначы Мінскай абласцей.
Літаратура
правіць- Дучыц Л. У. Пранізкі // Энцыклапедыя Археалогія і нумізматыка Беларусі. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1993.