Пратэсты ў Лівіі (2020)

Пратэсты 2020 года ў Лівіі — вулічныя пратэсты ў Лівіі. Пачаліся з нагоды дрэннага ўзроўня жылічна-камунальных паслуг на апошнім этапе грамадзянскай вайны. Акцыі прайшлі як на тэрыторыі, кантраляванай Урадам нацыянальнай згоды (Трыпалі, Місурата, Эз-Завія[1]), так і Палаты прадстаўнікоў (Бенгазі[2] і Сабха[3]).

Пратэсты ў Лівіі
Дата 23 жніўня30 кастрычніка 2020
Месца Лівія
Прычыны грамадзянская вайна ў Лівіі, беднасць, адключэнне электраэнергіі, дрэнныя ўмовы жыцця, беспрацоўе
Мэты адстаўка дзеючых урадаў і новыя выбары
Характарыстыка дэманстрацыі, беспарадкі
Вынік пратэсты былі падушаны сілай
Дадзеныя саступкі
Усеагульныя выбары ў Лівіі (2021)
Бакі канфлікту
Лівія Дэцэнтралізаваныя пратэстоўцы
Лівія Прыхільнікі джамахірыі
Лівія Урад нацыянальнай згоды:
  • • Асобныя апалчэнні

Лівія Палата прадстаўнікоў:

Ход падзей правіць

Жнівень правіць

23 і 24 жніўня 2020 года[4] ў Трыпалі, Місураце і Эз-Завіі прайшлі пратэсты з нагоды адключэння электраэнергіі і вады, недахопу паліва і газу, дрэннай бяспекі і пандэміі COVID-19[1].

Мясцовыя апалчэнні адкрылі агонь па дэманстрантах, паранеўшы некалькіх[5]. Міністэрства ўнутраных спраў УНЗ заявіла, што грамадзяне маюць права на мірны пратэст. У той жа час міністэрства ўзбудзіла крымінальную справу па факце расстрэлаў. Сілы абароны Трыпалі заявілі аб сваёй падтрымцы правы жыхароў на правядзенне вулічных пратэстаў[1]. Місія Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па падтрымцы ў Лівіі (МААНПЛ) таксама заклікала правесці расследаванне[5]. Міністр унутраных спраў Фатхі Башага раскрытыкаваў баевікоў, заявіўшы, што баявыя патроны выкарыстоўваліся «без разбору», а таксама што баевікі выкрадалі дэманстрантаў і «сеялі паніку сярод насельніцтва, пагражаючы бяспецы і грамадскаму парадку»[6].

Прэм’ер-міністр УНЗ Фаіз Сарадж адказаў на пратэсты доўгай прамовай[4], адхіленнем ад пасады міністра Башагі[6] і перастаноўкамі ў Кабінеце міністраў. Салах Эдзін Аль-Намруш стаў міністрам абароны, а Махамад Алі аль-Хадад узначаліў армію[7].

Верасень правіць

11 верасня ў Бенгазі прайшлі пратэсты з нагоды «ўмоў жыцця і адключэння электраэнергіі», падчас чаго адбылося спальванне шын і блакаванне дарог[2]. Пратэсты працягваліся 12 і 13 верасня і хутка распаўсюдзіліся на гарады Байда, Сабха і Марджы. Пратэстоўцы ў Бенгазі падпалілі будынак, які выкарыстоўвалася ўладамі, звязанымі з Лівійскай нацыянальнай арміяй у якасці штаб-кватэры. 13 верасня ўрад на чале з Абдалой аль-Тані заявіў пра сваю адстаўку[8].

Адначасова ў Трыпалі перад будынкам Прэзідэнцкага савета прайшлі дэманстрацыі двухсот пратэстоўцаў супраць дрэнных умоў жыцця і заклікаў да выбараў і палітычных рэформаў. Выступоўцы на акцыі пратэсту пярэчылі супраць прызначэння Махамеда Баю кіраўніком медыя-арганізацыі, якая падтрымлівалася Сараджам, сцвярджаючы, што ён падтрымлівае фельдмаршала ЛНА Халіфа Хафтара[9].

16 верасня прэм’ер-міністр УНЗ Сарадж заявіў, што сыдзе ў адстаўку да канца кастрычніка 2020 года[10][11].

21 верасня ў Бенгазі працягнуліся пратэсты жыхароў, якія заклікалі да дэмакратыі і процідзеяння карупцыі[12], а 24 верасня ў Суг-Джуме, Трыпалі і Злітэне — супраць адключэння электраэнергіі[13]. Пратэстоўцы ў Бенгазі былі атакаваны прыхільнікамі Хафтара, і адзін з арганізатараў прапаў без вестак[12]. 24 верасня пратэсты суправаджаліся блакаваннем дарог і спальваннем шын[13].

23 верасня жыхары Гар’яна запатрабавалі правядзення муніцыпальных выбараў[14].

Кастрычнік правіць

16 кастрычніка ў Сабхе прайшлі пратэсты супраць фельдмаршала Хафтара і дрэнных умоў жыцця[3].

19—30 кастрычніка, паводле звестак мясцовых лівійскіх СМІ, беспарадкі адбыліся ў Бенгазі і Сірце. Там прайшла забастоўках супраць адключэння электраэнергіі. Пратэсты сустрэлі слёзатачывым газам і пластыкавымі кулямі.

31 кастрычніка Сарадж адмяніў сваё рашэнне сысці ў адстаўку[15].

Зноскі правіць

  1. а б в Shooting at Tripoli demonstrations: MoI identifies shooters, will investigate and reveal results (24 верасня 2020). Праверана 11 верасня 2020.
  2. а б Anger in Libya's Benghazi over power cuts, living conditions (11 верасня 2020). Праверана 11 верасня 2020.
  3. а б Protesters in Sabha blame Haftar for bad living conditions in south Libya (17 кастрычніка 2020). Праверана 18 кастрычніка 2020.
  4. а б Serraj big speech post demonstrations: wont resign, would leave office through LPA reform, to reform Ministries and use emergency powers, thanked saviour Turkey (25 жніўня 2020). Праверана 11 верасня 2020.
  5. а б UNSMIL statement on protests in Tripoli on 23 August 2020. United Nations Support Mission in Libya (24 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2020. Праверана 11 верасня 2020.
  6. а б Libya interior minister suspended after gunmen fire on protesters (29 жніўня 2020). Праверана 11 верасня 2020.
  7. Libya: GNA's al-Sarraj appoints new defence minister, army chief (29 жніўня 2020). Праверана 11 верасня 2020.
  8. Libya's eastern-based government resigns amid protests (14 верасня 2020). Праверана 14 верасня 2020.
  9. Protesters set government building on fire in eastern Libya (13 верасня 2020). Праверана 13 верасня 2020.
  10. Libya's Tripoli-based PM Al-Sarraj to stand down(англ.), Arab News (16 September 2020). Праверана 17 September 2020.
  11. Libya's UN-backed PM al-Sarraj says he plans to quit | DW | 16.09.2020, DW.COM . Праверана 17 September 2020.
  12. а б Pro democracy, anti-corruption Benghazi demonstrations disrupted by LNA spoilers, one organizer reported missing (24 верасня 2020). Праверана 26 верасня 2020.
  13. а б More road closures with burning tyres in protest at continued acute power cuts (24 верасня 2020). Праверана 26 верасня 2020.
  14. Protests in Gharyan calling for municipal elections (24 верасня 2020). Праверана 26 верасня 2020. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2020. Праверана 1 сакавіка 2021.
  15. Libyan PM al-Serraj takes back resignation.