Парэ́чкі альпійскія[3], Парэчкі светлыя[4] (Ribes alpinum) — від раслін сямейства агрэставых.
Батанічнае апісанне
правіць
Прамастаячы густы куст. Расце да 2 м вышынёй і да 1,5 м у шырыню. Кара спачатку гладкая, светла-шэрая, з часам становіцца карычневай і трэскаецца. Лісце пальчатае. Верхняя частка лісця цёмна-зялёнага колеру з валасінкамі, ніжняя частка — светла-зялёная. Расліны двухдомныя (мужчынскія і жаночыя кветкі знаходзяцца на розных раслінах). Кветкі сабраны ў групы ля аснавання лісця, мужчынскія суквецці даўжэй жаночых. Асобныя кветкі маленькія, зелянява-белыя. Плод — ягада чырвонага колеру, без смаку.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 111. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 111. — 160 с. — 2 350 экз. - у крыніцы пад назвай Ribes lucidum