Протастэліды[1] (Protostelea) — клас (або падклас) слізевікоў.

Протастэліды

Ceratiomyxa sp.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Protosteliales


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
EOL  5739

Апісанне

правіць

Трафічная стадыя прадстаўлена дробнымі амёбападобнымі клеткамі з адным або некалькімі ядрамі. У некаторых форм развіваецца шматядзерны сеткаваты плазмодый. У адрозненнне ад міксаміцэтаў, у плазмодыях протастэлідаў адсутнічае рытмічны ток цытаплазмы. Многія віды здольны ўтвараць жгуцікі.

Жывяцца протастэліды пераважна бактэрыяльнымі арганізмамі, акрамя таго многія здольны фагацытаваць клеткі дражджэй і споры розных грыбоў. У некаторых выпадках адзначаецца канібалізм.

У плазмаідальных відаў утварэнню пладовых цел папярэднічае сегментацыя плазмодыяў. На паверхні клеткі з’яўляецца тонкая ахоўная абалонка. У той жа час дыферэнцуецца ўчастак цытаплазмы, які ўтварае трубчастую ножку. Па меры росту пратапласт з ядром падымаецца на паверхню субстрата. Калі ножка дасягае канчатковай даўжыні, ён акружаецца шчыльнай абалонкай і становіцца спорай. Звычайна спаракарпы нясуць толькі адну спору, некаторыя віды маюць 2, 4 і нават больш спор. Увесь працэс спорагенезу звычайна займае 30—60 мінут.

Амёбападобныя і плазмаідальныя асобіны протастэлідаў могуць утвараць цысты.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. С. 534

Літаратура

правіць
  • Протисты: Руководство по зоологии / под ред. академика РАН А. Ф. Алимова. — СПб.: Наука, 2000. — Т. 1. — 679 с. ISBN 5-02-025864-4