Адрыян
Адрыян — Публій Элій Адрыян (76—138): рымскі імператар (117—138). Сын Публія Элія Адрыяна і Даміцыі Паўлы. Быццам быў прыёмным сынам Траяна.
Публій Элій Траян Адрыян Publius Aelius Traianus Hadrianus | ||
![]() | ||
Бюст Адрыяна, Капіталійскія музеі | ||
| ||
---|---|---|
11 жніўня 117 — 10 ліпеня 138 | ||
Папярэднік | Траян | |
Пераемнік | Антанін Пій | |
Дзейнасць | суверэн, палітык, ваенны, паэт | |
Веравызнанне | старажытнарымская рэлігія | |
Нараджэнне | 24 студзеня 76[1] | |
Смерць | 10 ліпеня 138[1] (62 гады) | |
Пахаванне | Маўзалей Адрыяна | |
Дынастыя | Антаніны | |
Бацька | Публій Элій Адрыян Афер[d] або Траян | |
Маці | Паўліна[d] | |
Жонка | Вібія Сабіна | |
Дзеці | Луцый Элій Цэзар[d] і Антанін Пій | |
Ваенная служба | ||
Званне | легат | |
Імператарам Адрыяна абвясціла войска. Ён не толькі не пашыраў межаў Імперыі, але і адмовіўся ад некаторых з ненадзейных правінцый, і скіраваў намаганні на ўмацаванне ўнутранай стабільнасці дзяржавы і на павышэнне яе дабрабыту. У культуры і побыце вярнуўся да класічна-грэчаскіх ідэалаў, якія выцясняліся класічна-рымскімі з часоў Аўгуста. Шмат увагі ўдзяляў усходу імперыі, лічыўся касмапалітам і любцом элінізму[2]. Сам займаўся жывапісам і скульптурай.
Імкнуўся да таго, каб паўсюль лічыцца дабрадзеем, але, відаць, сваім касмапалітызмам і непапулярным эліналюбствам пахіснуў стабільнасць імперыі[3]. Пабудаваў у Афінах новы «горад Адрыяна», завершыў будаўніцтва храму Зеўса Алімпійскага, якое было прыпынена ў 4 ст. да н.э.
Гл. таксамаПравіць
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Любкер Ф. Hadrianus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 585–586.
- ↑ І нават «паскудным грэкам» сярод сваіх радыкальных крытыкаў. Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с.(руск.)
- ↑ Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с.(руск.)