Пунктэлія
Пунктэлія (Punctelia) — род ліставатых лішайнікаў сямейства пармелівых.
Пунктэлія | |||||||||||||||||||||
Punctelia rudecta | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Punctelia Krog, 1982 | |||||||||||||||||||||
|
Біялагічнае апісанне
правіцьСлаявіна ліставатая, зверху шэрая, знізу бледная, дыяметр 3-10 см. Лопасці шырынёй да 6 мм, злёгку ўвагнутыя. Сарэдыі кропка- або шарападобнай формы. Саралі (утварэнні для вегетатыўнага размнажэння) развіваюцца ў цэнтры, часам па краях лопасцей. Пладовыя целы (апатэцыі) пераважна адзіночныя, трапляюцца рэдка. Сумкі 8-споравыя. Споры бясколерныя, амаль шарападобныя.
Арэал
правіць22 віды. Пашыраны ўсюды. На Беларусі 1 від — пунктэлія грубаватая (Punctelia subrudecta), занесена ў Чырвоную кнігу. Трапляецца ў вільготных лісцевых лясах на ствалах дрэў.
Зноскі
Літаратура
правіць- Галубкоў У. У. Пунктэлія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 124. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).