Пуста-Мсціжская

рака ў Беларусі

Пу́ста-Мсці́жская[1][2], ручай Мрай[1]рака ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Мрай (прыток Бярэзіны, басейн Дняпра).

Пуста-Мсціжская
Характарыстыка
Даўжыня 10 (13[1]) км
Басейн 30 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне ускраіна вёскі Вішнёвая
 • Каардынаты 54°28′41,50″ пн. ш. 28°11′43,50″ у. д.HGЯO
Вусце Мрай
 • Месцазнаходжанне за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Уборак
 • Каардынаты 54°33′00″ пн. ш. 28°15′07,80″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 3,1 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Дняпро
Краіна
Рэгіён Мінская вобласць
Раён Барысаўскі раён
physical
Пуста-Мсціжская
Пуста-Мсціжская
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Даўжыня ракі 10 (13[1]) км. Плошча вадазбору 30 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,1 м/км. Выток ракі знаходзіцца на заходняй ускраіне вёскі Вішнёвая[2] (за 1,5 км у напрамку на поўдзень ад вёскі Іканы[1]). Упадае ў раку Мрай прыкладна за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Уборак. Рэчышча каналізаванае ў сярэднім і ніжнім цячэнні. На працягу 2,5 км ад вусця рака цячэ ў новым рэчышчы[1]. Каля вёскі Усохі на рацэ плаціна і сажалка.

Зноскі

  1. а б в г д е Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) Архівавана 20 кастрычніка 2016. (руск.)
  2. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць