Паццуолі

(Пасля перасылкі з Путэолы)

Паццуолі (італ.: Pozzuoli) — камуна ў Італіі, размяшчаецца ў рэгіёне Кампанія, падпарадкоўваецца адміністрацыйнаму цэнтру Неапаль.

Камуна
Паццуолі
Pozzuoli
Pozzuoli.JPG
Краіна
Рэгіён
Правінцыя
Каардынаты
Плошча
43 км²
Вышыня цэнтра
28 м
Насельніцтва
108148 чалавек (2008)
Шчыльнасць
1933 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
081
Паштовы індэкс
80078
Код ISTAT
063060
Афіцыйны сайт
comune.pozzuoli.na.it (італ.) 
Мэр камуны
Pasquale Giacobbe
Паццуолі на карце Італіі
Паццуолі (Італія)
Паццуолі

Насельніцтва складае 108148 чалавек (2008 г.), шчыльнасць насельніцтва складае 1933 чал./км². Займае плошчу 43 км². Паштовы індэкс — 80078. Тэлефонны код — 081.

Заступнікам населенага пункта лічыцца святы San Procolo.

ГісторыяПравіць

Горад абавязаны сваім заснаваннем (каля 529 да н.э.) старажытным грэкам, якія назвалі яго Дыкеархіяй («горадам справядлівасці»). У выніку Самніцкіх войнаў гэтая частка Вялікай Грэцыі дасталася рымлянам, якія пераназвалі горад у Путэолы. Спроба Ганібала авалодаць горадам у 214 г. да н.э. скончылася няўдала.

Пасля набыцця статусу калоніі ў 194 г. да н.э. Путэолы квітнелі ў якасці буйнога гандлёвага порта. Пасля падзення Рымскай імперыі землетрасенні і пагроза вулканічных вывяржэнняў вымусіла жыхароў перабрацца ў суседні Неапаль, з якім ужо ў старажытнасці Паццуолі быў злучаны тунэлем, пракапаным пад прыбярэжнай скалой. Частка старажытнага горада з-за сейсмічнай актыўнасці цяпер ляжыць пад вадой і даследуецца марскімі археолагамі.

СлавутасціПравіць

Рэшткі антычнага горада — тэрмы, рынак, некропаль з распісанымі пахавальнымі камерамі — параўнальна добра захаваліся. Сярод іх першае месца належыць амфітэатру Флавіяў, аднаму з найбуйнейшых у старажытным свеце. Разваліны рынку ў турыстычных буклетах праходзяць як храм Серапіса. Споліі з храма Аўгуста былі выкарыстаны пры ўзвядзенні ў Сярэднявеччы сабора Св. Прокла.

У наваколлях горада можна паглядзець на вулкан Монтэ-Нуова, які з'явіўся ў XVI стагоддзі, і вулканічны кратар Сальфатара (англ.), які час ад часу выкідвае серныя пары.

ДэмаграфіяПравіць

Дынаміка насельніцтва:

 

Гарады-пабрацімыПравіць

Адміністрацыя камуныПравіць

СпасылкіПравіць

Шаблон:Гарады Вялікай Грэцыі