Пчаліны воўк (Philanthus triangulum) — насякомае сямейства рыючых восаў атрада перапончатакрылых.

Пчаліны воўк
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Philanthus triangulum Fabricius, 1775


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  1036036
NCBI  280486
EOL  3798401

Апісанне правіць

Цела даўжынёй 14—16 мм, чорнае. Усе сегменты брушка з жоўтымі палосамі. Яйцаклад зменены ў тонкае джала — сродак нападзення на здабычу і абароны ад ворагаў, праз якое ў момант уколу выводзіцца сакрэт ядавітых залоз.

Пашырэнне правіць

Пашыраны ў Еўропе, Сярэдняй Азіі, на Каўказе. На Беларусі адзначаецца па ўсёй тэрыторыі.

Асаблівасці біялогіі правіць

Дарослыя кормяцца нектарам і пылком кветак. Пчаліны воўк палюе на меданосных пчол (адсюль назва), паралізуе іх джалам і прыносіць у гняздо на корм лічынкам. За час развіцця лічынка з'ядае 4-6 пчол. Селіцца пчаліны воўк вялікімі калоніямі паблізу пчальнікоў і можа шкодзіць пчалярству.

Самка будуе ў глебе вертыкальную норку глыбінёй каля 1 м з бакавымі камерамі, дзе развіваюцца лічынкі. Ператварэнне поўнае. Самка жыве 25—40 сутак. Зімуе лічынка. За год 1 генерацыя.

Літаратура правіць