Пыцькаўка
Пы́цькаўка[1] (трансліт.: Pyćkaŭka, руск.: Пытьковка) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.
Вёска
Пыцькаўка
|
На поўдні мяжуе з лесам.
Геаграфія правіць
Размяшчэнне правіць
У 17 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 27 км ад Гомеля.
Транспартная сетка правіць
Транспартныя сувязі па шашы Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы амаль мерыдыянальнай арыентацыі, да якой у цэнтры далучаецца кароткая вуліца, на поўначы перасякаецца кароткай просталінейнай вуліцай. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя правіць
Па пісьмовых крыніцах вядомая з канца XIX стагоддзя як вёска ў Дудзіцкай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. Па рэвізіі 1858 года валоданне памешчыка Фашча. Не пазней за 1884 год пачаў дзейнічаць хлебазапасны магазін. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: царкоўна-прыхадская школа, 3 ветракі, крупарушка. У 1909 годзе 596 дзесяцін зямлі, школа, млын. У 1926 годзе размяшчаліся паштовае аддзяленне і школа.
З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Пыцькаўскага сельсавета Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Кастрычнік», працавалі 2 ветракі, кузня, ваўначоска. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінуў 41 жыхар вёскі. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Краснаакцябрскі» (цэнтр — вёска Акцябр). Клуб.
Насельніцтва правіць
Колькасць правіць
- 2004 год — 43 гаспадаркі, 71 жыхар.
Дынаміка правіць
- 1858 год — 23 двары, 160 жыхароў.
- 1897 год — 75 двароў, 502 жыхары (паводле перапісу).
- 1909 год — 520 жыхароў.
- 1926 год — 90 двароў.
- 1959 год — 389 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 43 гаспадаркі, 71 жыхар.
Вядомыя асобы правіць
- Міхаіл Іванавіч Кузьмянкоў (нар. 1939) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі неарганічных рэчываў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура правіць
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004. — 632 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0303-9.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх