Пясочнае (возера)
Пясо́чнае возера — бяссцёкавае возера ў Беларусі, у Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці ў басейне ракі Уша, за 30 км на паўночны ўсход ад горада Чэрвень, за 2,5 км на захад ад вёскі Рэчкі.
Пясочнае возера | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 168,6 м |
Даўжыня | 0,7 км |
Шырыня | 0,48 км |
Плошча | 0,24 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 1,86 км |
Найбольшая глыбіня | 3,1 м |
Сярэдняя глыбіня | 1,8 м |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Мінская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 0,24 км². Даўжыня 0,7 км, найбольшая шырыня 0,48 км. Найбольшая глыбіня 3,1 м, сярэдняя — 1,8 м. Даўжыня берагавой лініі 1,86 км. Аб’ём вады ў возеры 0,43 млн м³.
Катлавіна возера знаходзіцца ў забалочаным паніжэнні. Схілы катлавіны невыразныя. У паўднёвай частцы возера вышыня схілаў катлавіны дасягае 10 метраў. Берагі забалочаныя, на поўдні возера пясчаныя. Берагавая лінія слабазвілістая.
Возера бяссцёкавае. Упадаюць ручаі і меліярацыйныя каналы.
Літаратура правіць
- Пясочнае возера // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 162. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 20. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
- Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 16. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2. (руск.)