Пётр Аляксеевіч Глазуноў

Пётр Аляксеевіч Глазуноў (20 лютага 1920, в. Петрачкі[d], цяпер у Віцебскім раёне Віцебскай вобласці — 8 сакавіка 1992) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945)[2].

Пётр Аляксеевіч Глазуноў
Дата нараджэння 20 лютага 1920(1920-02-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 сакавіка 1992(1992-03-08) (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў авіяцыя
Гады службы 19381975
Званне
Палкоўнік ВПС СССР
Палкоўнік ВПС СССР
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Аляксандра Неўскага Ордэн Аляксандра Неўскага Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені
Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Чырвонай Зоркі

Біяграфія правіць

Пётр Глазуноў нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Петрачкі[d] (не захавалася) на тэрыторыі цяперашняга Віцебскага раёна. Скончыў медыцынскі тэхнікум, пасля чаго працаваў у Віцебскім абласным архіве. У 1938 годзе скончыў Віцебскі аэраклуб і быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную армію. У 1940 годзе скончыў Адэскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў  (руск.). З сакавіка 1943 года на Паўднёва-Заходнім, 3-м Украінскім, 3-м і 2-м Прыбалтыйскім, Ленінградскім франтах — камандзір эскадрыллі, намеснік камандзіра штурмавога авіяпалка[2]. Удзельнічаў у вызваленні Украінскай ССР, Пскова, Прыбалтыкі[3].

У верасні 1943 года група самалётаў пад камандаваннем ст. лейтэнанта П. А. Глазунова знішчыла і пашкодзіла на варожым аэрадроме 14 самалётаў, разбурыла ангар, падавіла агонь зенітнай батарэі[2].

Да верасня 1944 года капітан Пётр Глазуноў быў намеснікам камандзіра 955-га штурмавога авіяпалка 305-й штурмавой авіядывізіі 14-й паветранай арміі  (руск.) 3-га Прыбалтыйскага фронту. Да таго часу ён здзейсніў 115 баявых вылетаў на разведку і штурмавыя ўдары па навалы варожых войскаў, вузлах супраціву і аэрадромам суперніка. У паветраных баях збіў 2 варожых самалёта, знішчыў на аэрадромах яшчэ 6[3].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 23 лютага 1945 года за «ўзорнае выкананне заданняў камандавання і праяўленыя мужнасць і гераізм у баях з нямецкімі захопнікамі» гвардыі капітан Пётр Глазуноў быў ганараваны высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» за нумарам 5013[3].

Усяго за час вайны Глазуноў здзейсніў 138 баявых вылетаў на штурмавіку «Іл-2», збіў 3 самалёты, знішчыў 18 танкаў, 68 аўтамашын[2]. Пасля заканчэння вайны ён працягваў службу ў Савецкай Арміі. У 1947 годзе Глазуноў скончыў Вышэйшыя лётна-тактычныя курсы, у 1955 годзе — Цэнтральныя лётна-тактычныя курсы ўдасканалення афіцэрскага складу. У 1975 годзе ў званні палкоўніка Глазуноў быў звольнены ў запас. Пражываў у Харкаве. Памёр 8 сакавіка 1992 года, пахаваны на Харкаўскіх могілках № 6[3].

Узнагароды правіць

Палкоўнік П. А. Глазуноў быў узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Аляксандра Неўскага, ордэнамі Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, а таксама шэрагам медалёў[3].

Зноскі

  1. Беларуская Вікіпедыя — 2007.
  2. а б в г Глазунов Пётр Алексеевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 148. — 737 с.
  3. а б в г д Пётр Аляксеевіч Глазуноў на сайце «Героі краіны»

Літаратура правіць

  • Глазуноў Пётр Аляксеевіч // Памяць : Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. У. І. Мезенцаў; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2004. — С. 334—335.
  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • И возвращались с победой. Лениздат, 1986.