Пётр Генрыхавіч Шыкшнян
Пётр Генрыхавіч Шыкшнян (18 студзеня 1955, в. Іванскія, Шаркаўшчынскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Пётр Генрыхавіч Шыкшнян | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
Нараджэнне |
18 студзеня 1955 (70 гадоў) в. Іванскія, Шаркаўшчынскі раён, Віцебская вобласць |
||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 18 студзеня 1955 года ў в. Іванскія Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці.
Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, інжынер-гідратэхнік; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання.
Працаваў майстрам, галоўным інжынерам, начальнікам ПМК, першым намеснікам старшыні Лепельскага гарадскога выканаўчага камітэта, старшынёй Лепельскага раённага выканаўчага камітэта.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», юбілейнымі ўзнагародамі.
Асабістае жыццё
правіцьЖанаты, мае сына і дачку.
Зноскі
Спасылкі
правіць- Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка) (бел.)