Пётр Лявонавіч Новікаў
Пётр Лявонавіч Новікаў (12 жніўня 1932 — 9 лістапада 1998) — беларускі інфекцыяніст. Доктар медыцынскіх навук (1978). Заслужаны работнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (1991)[2].
Пётр Лявонавіч Новікаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 жніўня 1932 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 9 лістапада 1998 (66 гадоў) |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, урач, малярыёлаг, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры |
Навуковая сфера | інфекталогія[d], брушны тыф, менінгакокавая інфекцыя[d], малярыя і іерсініёз[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук[1] (1978) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьВыпускнік Мінскага медыцынскага інстытута (1958), працаваў урачом-інфекцыяністам ў бальніцах Магілёва[2]. З 1967 года на кафедры інфекцыйных хвароб Мінскага медыцынскага інстытута, дзе прайшоў шлях ад асістэнта да дацэнта (1971), прафесара (1980), загадчыка кафедры (1982). Адначасова быў дэканам педыятрычнага факультэта МДМІ (1975—1988), галоўным інфекцыяністам Міністэрства аховы здароўя БССР (1982—1995)[2].
Пахаваны на Усходніх могілках Мінска (Беларусь), участак 20[2].
Навуковая дзейнасць
правіцьАўтар больш за 130 навуковых прац, у тым ліку лекцый для лекараў. Займаўся праблемамі патагенезу і сучасных метадаў лячэння брушнога тыфа, менінгакокавай інфекцыі ў дзяцей, клініка-эпідэміялагічнымі асаблівасцямі малярыі ў Мінску[2]. Упершыню ў Беларусі апісаў клініку, распрацаваў дыягностыку і тэрапію іерсініёзаў[2].
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны значком «Выдатнік аховы здароўя»[2].
Зноскі
Літаратура
правіць- Но́вікаў Пётр Лявонцьевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 370. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 5.: Минск — Педиатрия / редкол. Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2007. — 752 с.: ил. — ISBN 978-985-11-0398-6.