Пётр Мацвеевіч Красавіцкі

Пётр Мацвеевіч Красавіцкі (1873, Віцебск — 1950) — беларускі краязнавец, урач, педагог, садавод-аматар. Доктар медыцыны (1909). Член Віцебскай вучонай архіўнай камісіі (1909—1918)[1].

Пётр Мацвеевіч Красавіцкі
Дата нараджэння 1873
Месца нараджэння
Дата смерці 1950
Род дзейнасці урач, краязнавец, садавод, педагог
Навуковая сфера медыцына, краязнаўства
Месца працы
Навуковая ступень доктар навук
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў духоўную семінарыю і ў 1902 годзе медыцынскі факультэт Юр'еўскага ўніверсітэта . Удзельнік руска-японскай вайны. У 1906—1914 гадах у Віцебску займаўся прыватнай медыцынскай практыкай, у 1911—1912 гадах адначасова выкладаў у настаўніцкім інстытуце[1].

Падчас Першай сусветнай вайны працаваў у санітарным упраўленні арміі. У 1906 годзе набыў хутар Саломінка каля Бешанковічаў, дзе ў вёсцы Дабрыгоры заклаў парк і сад плошчай каля 10 гектараў і жыў там у 1924—1931 гадах. Парк, у якім расце каля 30 відаў і формаў драўняных раслін, часткова захаваўся да цяперашняга часу[1].

У 1919—1924 гадах працаваў у Віцебскім губернскім статыстычным бюро, Віцебскім практычным інстытуце народнай адукацыі. З'яўляўся членам камісіі па ахове помнікаў даўніны і мастацтва. Біёграф героя Айчыннай вайны 1812 года Я. П. Кульнева  (руск.)[1].

Аўтар даследаванняў аб культавых помніках Віцебшчыны[1].

Бібліяграфія правіць

  • Памятники церковной старины Полоцко-Витебского края и их охранение. — Витебск, 1911.
  • Генерал-майор Я. П. Кульнев и бой под Клястицами. — Витебск, 1912.
  • Сад Саломінка // Віцебшчына. — Витебск, 1925. — Том 1.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць