Пётр Мікалаевіч Шостак
Пётр Мікалаевіч Шостак (12 ліпеня 1966, пас. Ільіч, Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. Кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска (2016—2021).
Пётр Мікалаевіч Шостак | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
Нараджэнне |
12 ліпеня 1966 (58 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 12 ліпеня 1966 года ў пас. Ільіч Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці.
Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Механізацыя сельскай гаспадаркі».
Працаваў электраманцёрам, інжынерам, галоўным інжынерам Петрыкаўскага райаграпрамэнергагаза; дырэктарам Петрыкаўскага аб’яднання кацельных і цеплавых сетак; намеснікам старшыні, першым намеснікам старшыні Рэчыцкага раённага выканаўчага камітэта; старшынёй Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта (2007—2008), старшынёй Рэчыцкага раённага выканаўчага камітэта (2008—2012).
У 2012—2016 гадах — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
У кастрычніку 2016 года прызначаны кіраўніком адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска. Працаваў на пасадзе да 2021 года.
Асабістае жыццё
правіцьЖанаты, мае двух сыноў і дачку.
Узнагароды
правіць- медаль «За працоўныя заслугі» (2020)[2].
Зноскі
Спасылкі
правіць- Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка) (бел.)