Пётр Пузына
Пётр Пузына (21 ліпеня 1664, Новагародскае ваяводства — 1 сакавіка 1717, Вільня) — дзеяч каталіцкага касцёла, тэолаг і падагог з роду Пузынаў.
Пётр Пузына | |
---|---|
Нараджэнне |
21 ліпеня 1664[1] |
Смерць |
1 сакавіка 1717[1] (52 гады) |
Род | Пузыны |
Адукацыя | |
Месца працы |
Біяграфія
правіцьСын упіцкага падчашага Яна Казіміра Пузыны і Кацярыны Фашч[2]. Пасля сканчэння курса паэтыкі ў Віленскай акадэміі 28 кастрычніка 1677 г. уступіў у Вільні ў Таварыства Ісуса. Пасля выпрабаванняў у навіцыяце пад кіраўніцтвам прафесара Яна Вікірата з 1679—1680 гг авалодваў педагагічным майстэрствам у настаўніцкай семінарыі, што дзейнічала пры Слуцкім езуіцкім калегіуме. Вывучаў філасофію (1780—1783) і тэалогію (1787—1791) у Віленскай акадэміі. Высвечаны на ксяндза ў Вільні ў 1791 г.[3]
Выкладаў у класах інфімы і граматыкі ў Навагрудку (1683—1684), граматыкі (1684—1685) і паэтыкі (1685—1686) у Ломжы і паэтыкі ў Пултуску (1686—1687). Прафесар рыторыкі і этыкі ў езуіцкіх навучальных установах у Вільні (1691—1692, 1699—1705), Нясвіжы (1692—1693), Крожах (1694—1695), Оршы (1695—1699). У 1701—1705 гг. быў прэфектам езуіцкай друкарні ў Вільні. Займаючы ў 1705—1709 гг. пасаду суперыёра рэзідэнцыі Таварыства Ісуса ў Магілёве, працягваў будаўніцтва касцёла Св. Францыска Ксаверыя і Анёлаў Ахоўнікаў. У 1709—1713 гг. — рэктар Нясвіжскага езуіцкага калегіума. У апошнія гады жыцця — прапаведнік пры двары біскупа Віленскага Канстанціна Казіміра Бжастоўскага[2][4].
Творчасць
правіцьП. Пузына меў рэпутацыю добрага паэта, перакладчыка і тэолага. Апублікаваў панегірык Lunatio numero et omine secunda, generis, pietatis, bellicae … cum Illmus Servatium Michael in Wiszniowiec Principis Korybuth (Пінск, 1701), а таксама тэзісы ў галіне этыкі, палітыкі і эканомікі Ars felicitatis sive ethica (Вільня, 1703). У бібліятэцы князёў Чартарыйскіх у Кракаве захоўваюцца рукапісы яго лекцый, чытаных у Оршы, а ў Вільні — курс лекцый па этыцы перыяду выкладання ў Віленскай акадэміі.[5][6].
Зноскі
- ↑ а б https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/piotr-puzyna-h-oginiec
- ↑ а б Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
- ↑ Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny. / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — s. 124.
- ↑ Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny. / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — s. 124—125.
- ↑ Пузыны // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Г. П. Пашкоў (галоў. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск: Беларус. энцыкл., 2001. — Т 6 : Пузелі з Усая. — С. 5.
- ↑ Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny. / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — s. 125.
Літаратура
правіць- Пузыны // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Г. П. Пашкоў (галоў. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск: Беларус. энцыкл., 2001. — Т 6 : Пузелі з Усая. — С. 5-6.
- Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
- Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny. / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — 188 s.