Адкрыць галоўнае меню

Пётр Пятровіч Цыбульскі

вучоны

Пётр Пятровіч Цыбу́льскі[1] (5 студзеня 1940 — 12 ліпеня 1998) — вучоны ў галіне тэхналогіі сельскагаспадарчай вытворчасці, доктар сельскагаспадарчых навук (1994).

Пётр Пятровіч Цыбульскі
Дата нараджэння 5 студзеня 1940(1940-01-05)
Месца нараджэння Ажуны, Пастаўскі раён, Вілейская вобласць, БССР, СССР
Дата смерці 12 ліпеня 1998(1998-07-12) (58 гадоў)
Грамадзянства Flag of the Soviet Union.svg СССР, Flag of Belarus.svg Беларусь
Навуковая сфера тэхналогія сельскагаспадарчай вытворчасці
Месца працы Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук
Альма-матар Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў вёсцы Ажуны Пастаўскага раёна Вілейскай вобласці (зараз у Віцебскай вобласці Беларусі). У 1967 годзе скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (сучасны Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт) і працаваў у ім з 1974 года. У 1978 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Исследование и разработка способа электродной тепловой обработки кормового картофеля», у 1994 годзе доктарскую на тэму «Повышение качества кормов электротехнологическими способами в условиях Республики Беларусь». З 1995 года займаў пасаду загадчыка кафедрай.

Навуковая дзейнасцьПравіць

П. П. Цыбульскаму належаць навуковыя працы па пытаннях выкарыстання электратэхналагічных метадаў апрацоўкі кармоў у сельскагаспадарчай вытворчасці. Аўтар шэрагу патэнтаў[2].

Сярод апублікаванага:

  • Устройства выравнивания электрических потенциалов в животноводстве: Метод. указания для слушателей ФПК / Госагропром СССР, Белорус. ин-т механизации сел. хоз-ва, Каф. охраны труда и произв. обучения — Мн. : БИМСХ, 1989.
  • Аттестация и рационализация рабочих мест: методические указания по проведению деловой игры / Министерство сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь, Белорусский аграрный технический университет, Кафедра механизации технологии переработки и хранения сельскохозяйственной продукции; [составители: П. П. Цыбульский, Л. А. Расолько, О. В. Пашкова] — Минск : БАТУ, 1996.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць