Пётр Сямёнавіч Пішчымука

Пётр Сямёнавіч Пішчыму́ка (4 лютага 1879, Лубны, Палтаўская губерня, Расійская імперыя - 2 мая 1965) — савецкі вучоны ў галіне арганічнай хіміі. Член-карэспандэнт АН БССР (1940), доктар хімічных навук (1939), прафесар (1917).

Пётр Сямёнавіч Пішчыму́ка
Дата нараджэння 4 лютага 1879(1879-02-04)
Месца нараджэння Лубны, Палтаўская губерня, Расійская імперыя
Дата смерці 2 мая 1965(1965-05-02) (86 гадоў)
Род дзейнасці хімік
Навуковая сфера арганічная хімія
Месца працы Харкаўскі сельскагаспадарчы інстытут
Навуковая ступень доктар хімічных навук
Навуковае званне прафесар, член-карэспандэнт АН БССР
Альма-матар Новаалександрыйскі сельскагаспадарчы інстытут, Брэслаўскі ўніверсітэт
Вядомы як хімік-арганік

БіяграфіяПравіць

Скончыў Новаалександрыйскі сельскагаспадарчы інстытут (1904), Брэслаўскі ўніверсітэт (1914). З 1904 у Новаалександрыйскім, з 1916 - у Харкаўскім сельскагаспадарчым інстытутах, у 1928-1933 - загадчык аддзела Інстытута лясной гаспадаркі ў Харкаве, у 1943-1950 і 1957-1963 - загадчык кафедры Харкаўскага сельскагаспадарчага інстытута.

Навуковы ўкладПравіць

Устанавіў, што пры зброджванні амінакіслот дражджавымі і плесневымі грыбкамі атрымліваюцца як прамежкавыя прадукты спірты і складаныя эфіры. Распрацаваў сінтэз алкалоіду гардэніну.

Асноўныя працыПравіць

  • Материалы к вопросу об анализе живицы // Лесохимическая промышленность. - 1934. - №8(20) (разам з Л.І. Каркузакі)

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя. - Т. 12. - С. 396.