Пінхас Хаімавіч Яброў
Пінхас Хаімавіч Яброў (25 снежня 1902, г. Слуцк, Мінская вобласць — 6 студзеня 1978) — беларускі інжынер-будаўнік.
Пінхас Хаімавіч Яброў | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 снежня 1902 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 студзеня 1978 (75 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | інжынер у цывільным будаўніцтве |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1926 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, у 1948 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў у Белдзяржкіно, начальнікам Упраўлення кінафікацыі СНК БССР, намеснік начальніка Упраўлення па справах будаўніцтва і архітэктуры пры Савеце Міністраў БССР, галоўным інжынерам БУ Міністэрства шляхоў зносін БССР, старшым інжынерам дзяржбуд-інспекцыі Дзяржбуда БССР.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1946 года. Член КПСС з 1927 года.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», медалямі.
Зноскі
Літаратура
правіць- Ябров Пинхас Хаимович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)