Пішчуха звычайная, паўзунок звычайны (Certhia familiaris) — дробная птушка з атрада вераб’інападобныя, прадстаўнік роду пішчухі (паўзункі).
Невялікіх памераў птушка, даўжыня цела 12—13 см, размах крылаў 17,5—21 см. Карычневы, бакі цела больш светлыя, на версе галавы выразныя плямкі іржавага колеру на надхвосці. У маладых верх цела светла-карычневы. Мае выгнутую дзюбу, фігурныя карычневыя надкрылы, белыя падкрыллі. Жорсткія хваставыя пёры дапамагаюць узбірацца ўверх па ствалах дрэў.
Спеў даволі доўгі, чысты шчэбет, які заканчваецца трэллю. Значна адрозніваецца спевам ад падобнага віду караткапальцавага паўзунка (Certhia brachydactyla).
Арэал ад Пірэнеяў і Брытанскіх астравоў цягнецца праз Цэнтральную Азію да Ціхага акіяна і Японіі, уключае Гімалаі, Алтай, Блізкі Усход.
Звычайны паўзунок мае каля дзевяці падвідаў, якія свабодна скрыжоўваюцца на тэрыторыі Еўразіі. Падвіды жывуць у лясах розных тыпаў, у той час як падобны від Certhia brachydactyla жыве звычайна ў іглічных лясах і на больш высокіх шыротах. Звычайны паўзунок можа насяляць хвойныя або змяшаныя лясы ўмеранай вільготнасці. На ўсходзе арэала — таксама лісцевыя лясы ў далінах, у Вялікабрытаніі таксама курціны дрэў сярод палёў, жыве ў вялікіх садах, парках, засяляе жывыя агароджы.
Аселы, толькі паўночныя папуляцыі мігрыруюць. На Беларусі звычайны на гнездаванні аселы і качуючы ўзімку від.
Асаблівасці біялогііПравіць
Звычайны паўзунок гняздуе ў шчылінах кары дрэў, асабліва, на секвоядэндроне. Самкі звычайна адкладаюць пяць ці шэсць крапчатых ружовых яек.
- Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.