Піцірым Аляксандравіч Сарокін

(Пасля перасылкі з П. А. Сарокін)

Піцірым Аляксандравіч Сарокін (англ.: Pitirim Alexandrovich Sorokin, руск.: Питирим Александрович Сорокин; 23 студзеня 188910 лютага 1968) — расійска-амерыканскі сацыёлаг, філосаф і культуролаг.

Піцірым Аляксандравіч Сарокін
руск.: Питирим Александрович Сорокин
Питирим Сорокин.jpg
Дата нараджэння 23 студзеня (4 лютага) 1889[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 лютага 1968(1968-02-10)[2][3][…] (79 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Пётр Піцірымавіч Сарокін[d] і Сяргей Піцірымавіч Сарокін[d]
Род дзейнасці сацыёлаг, філосаф, выкладчык універсітэта, палітык, пісьменнік
Навуковая сфера сацыялогія, крыміналогія, этнаграфія, палітычная філасофія[d], філасофія культуры[d] і Культурная антрапалогія
Месца працы
Альма-матар
Вядомыя вучні Myra Page[d][6]
Член у
Узнагароды
Commons-logo.svg Піцірым Аляксандравіч Сарокін на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Скончыў юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта (1914). У 1922 годзе высланы з Расіі, жыў у ЗША. Выкладаў у розных амерыканскіх універсітэтах. Быў прэзідэнтам Амерыканскай сацыялагічнай асацыяцыі.

Навуковая дзейнасцьПравіць

Разглядаў гістарычны працэс як цыклічную змену асноўных тыпаў культуры, ці «суперсістэм» (ідэацыйная культура, ідэалістычная культура, пачуццёвая культура), у аснове якіх ляжыць інтэграваная сфера каштоўнасцей, сімвалаў. Сцвярджаў, што гісторыя ўяўляе сабой сацыякультурны працэс, нормай якога з’яўляецца дынаміка каштоўнасных арыенціраў, іх змена і пастаянны пошук новых «ідэальных мэтаў». Лічыў, што сучасная культура перажывае ўсеагульны крызіс, які абумоўлены надзвычай моцным развіццём матэрыялізму і навукі. Асноўнае выйсце з гэтай тупіковай сітуацыі бачыў у развіцці рэлігійнай «ідэалістычнай культуры». Адзін з родапачынальнікаў тэорый сацыяльнай стратыфікацыі і сацыяльнай мабільнасці. Сярод яго вучняў — вядомыя амерыканскія сацыёлагі Р. Мертан, Т. Парсанс, Р. Мілз і інш. Асноўныя працы — «Сістэма сацыялогіі» (Т. 1-2; 1920); «Сацыяльная мабільнасць» (1927), «Сацыяльная і культурная дынаміка» (Т. 1-4; 1962).

Зноскі

  1. Great Russian EncyclopediaБольшая российская энциклопедия, 2004. — ISBN 978-5-85270-320-0 Праверана 8 жніўня 2021.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 3,0 3,1 Сорокин Питирим Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.
  4. Pitirim Alexandrovitch Sorokin // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
  6. (unspecified title) — С. 67. — ISBN 978-0-252-06543-9

ЛітаратураПравіць