Пётр Серапіёнавіч Крохалеў
Пётр Серапіёнавіч Крохалеў (Крахалёў; 5 кастрычніка 1919, Шадрынск, Екацярынбургская губерня[d] — 15 ліпеня 1997) — беларускі мастак. Прафесар (1982). Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1970).
Пётр Серапіёнавіч Крохалеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 кастрычніка 1919 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 ліпеня 1997 (77 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Жанр | станковы жывапіс[d] |
Вучоба | |
Уплыў | Іосіф Аляксандравіч Сярэбраны, Юрый Міхайлавіч Няпрынцаў[d] і Віктар Міхайлавіч Арэшнікаў |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 5 кастрычніка 1919 года ў Шадрынску Екацярынбургскай губерні РСФСР (цяпер — Курганская вобласць Расіі).
У 1937—1939 гадах займаўся ў Свярдлоўскім мастацкім вучылішчы. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў у 1952 годзе Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Рэпіна ў Ленінградзе. Вучыўся ў І. Сярэбранага, Ю. Няпрынцава, В. Арэшнікава. Удзельнік мастацкіх выставак з 1953 года[1].
У 1953—1956 гадах выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы, у 1956—1961 гадах — у Беларускім політэхнічным інстытуце, у 1961—1995 гадах — у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. Прафесар з 1982 года[1].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1956 года[1].
Памёр 15 ліпеня 1997 года.
Творчасць
правіцьПрацаваў ва ўсіх жанрах станковага жывапісу. Асноўныя творы: карціны «Рамонтныя работы ў МТС» «Арганізацыя калгаса», «Былыя паходы», «Сцелюць лён», «Плытагоны», «Праводзілі на фронт», «Першая камуна на Беларусі», «Пералом», «Да новага жыцця», «На заданні», «Нашы прыйшлі»; трыпціх «Аб зямлі, аб калектывізацыі»; партрэты дачкі, брыгадзіра, пастуха, калгасніцы; пейзажы «Блакітная вясна», «Люты», «Вясна. Вяча», «Ракаўскія далі», «Лес у Чэрнеўцы», «Івацэвічы». Адзін з аўтараў дыярамы «Мінскі кацёл» у Беларускім музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны[1].
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, фондах БСМ, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д Крохалеў Аляксандр Пятровіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Літаратура
правіць- Крохалеў Пётр Серапіёнавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 469. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).