Пётр Ціханавіч Петрыкаў

гісторык
(Пасля перасылкі з П. Ц. Петрыкаў)

Пётр Ціханавіч Пе́трыкаў (12 ліпеня 1927, в. Мікалаеўка, цяпер Добрушскі раён, Гомельская вобласць — 3 ліпеня 2007) — беларускі гісторык. Член-карэспандэнт НАНБ (1977). Доктар гістарычных навук (1973), прафесар (1978). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Пётр Ціханавіч Петрыкаў
Дата нараджэння 12 ліпеня 1927(1927-07-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 ліпеня 2007(2007-07-03) (79 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук (1973) і член-карэспандэнт АН БССР (1977)
Навуковае званне
  • прафесар[d] (1978)
Альма-матар
Партыя
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Украінскай ССР у галіне навукі і тэхнікі

Біяграфія

правіць

Скончыў БДУ (1956), працаваў у сярэдняй школе гарадскім пасёлку Шацілкі (зараз горад Светлагорск) Парыцкага (зараз Светлагорскі) раёна Гомельскай вобласці.

У Інстытуце гісторыі АН БССР (з 1961): вучоны сакратар (з 1962), намеснік дырэктара па навуковай працы (з 1968), дырэктар (1975—1988), загадчык аддзела гісторыі навукі (1980—1992). З 1999 галоўны супрацоўнік Інстытута гісторыі НАНБ. Дырэктар музея НАНБ (1991—2002).

Першы намеснік галоўнага рэдактара выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя» (з 1996—1999).

Узнагароджаны медалямі. Дзяржаўная прэмія Украінскай ССР 1984 г. за ўдзел у падрыхтоўцы і выданні прац па гістарычных сувязях беларускага і ўкраінскага народаў.

Член КПСС, сакратар партыйнага камітэта АН БССР[1].

У 1961 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю[2], у 1972 — доктарскую[3].

Асноўныя навуковыя працы прысвечаны гісторыі нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва ў БССР, дзейнасці рэўкомаў у грамадзянскай вайне, рабоце Саветаў народных дэпутатаў, арганізацыі аховы здароўя, гісторыі навукі і гістарыяграфіі Беларусі. Кіраўнік аўтарскага калектыву, галоўны рэдактар і адзін з аўтараў «Гісторыі Беларускай ССР» у 5 тамах (1972—1975), «Гісторыі рабочага класа БССР» у 4 тамах (1984—1987), «Нарысаў гісторыі навукі і культуры Беларусі IX-пач. XX стст.» (1996). Адзін з аўтараў і рэдактараў выданняў: «Гісторыя Беларускай ССР» у 5 тамах (т. 5, 1975), «Акадэмія навук Беларускай ССР» (1979), «Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Персанальны склад (1928—1999)» (1998), «Дасягненняў гістарычнай навукі ў БССР за 60 гадоў» (1979).

Аўтар больш за 160 навуковых прац (амаль усе напісаны на рускай мове).

Манаграфіі

правіць
  • Ревкомы Белоруссии. — Мн. : Наука и техника, 1975. — 285 с.
  • Организация и деятельность постоянных комиссий местных Советов Белоруссии (1944—1970 гг.). — Мн. : Наука и техника, 1971. — 197 с.
  • Советы депутатов трудящихся БССР и их роль в создании материально-технической базы коммунизма (1959—1965 гг.) — Мн.: Наука и техника, 1972. — 305 с.
  • Забота Советской власти о здоровье трудящихся: на материалах Белорусской ССР. — Минск : Беларусь, 1976. — 253 c.
  • Очерки новейшей историографии Беларуси: (1990-е―начало 2000-х годов). — Минск: Белорусская наука, 2007. — 290 с. ISBN 978-985-08-0801-1.

Зноскі

  1. Артыкул з альманаха беларусаў замежжа «Беларус» за 2018 год
  2. «Революционные комитеты Белоруссии в борьбе за восстановление и упрочение Советской власти в 1920 году»
  3. «Деятельность Советов депутатов трудящихся Белорусской ССР по созданию материально-технической базы коммунизма (1959—1965 гг.)»

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць