Размовы:Бела-чырвона-белы сцяг

Апошні каментар: 3 гады таму, ад удзельніка Nieszczarda2 у тэме БелА-чырвона-белы?
✰
Гэты артыкул уваходзіць у лік добрых артыкулаў беларускай Вікіпедыі. Гл. старонку абмеркавання (статус прысвоены 19 снежня 2020 года).

Цытата правіць

Бел-чырвона-белы сцяг, дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь (19 верасня 1991 – 14 мая 1995), нацыянальны сцяг беларусаў.

Калі "Пагоня" існавала некалькі стагоддзяў, то сцяг узнікнуў у ХХ стагоддзі і ніякіх доказаў таго, што большасць беларусаў лічыць яго "нацыянальным" няма. Хутчэй наадварот. --Alexander Amelchenko 12:15, 12 Верасень 2007 (UTC)

Ну я снёс--Ernesto 13:14, 12 Верасень 2007 (UTC)

Давайце паводзіцца цывілізавана. Па-першае, вызначэнне не з галавы, а з кніжкі Басава. Па-другое, тут не напісана, што гэта "адзіны нацыянальны сімвал".

Можна не любіць, сумнявацца ў праве гэтага сімвала на рэпрэзентацыю усяго народа, але нельга адмовіць таго факту, што гэта адна з нямногіх сімволік, якія беларусы, або іх частка, выбралі самі для сябе, без уладных дырэктыў. А не адмовіўшы факту, не адмовіць і трактоўкі "нацыянальны сімвал". Адзін з, калі хочаце, але нацыянальны. Yury Tarasievich 13:48, 12 Верасень 2007 (UTC)

Рэферэндум 1995 замяніў дзяржаўную сімволіку, у нас слова "нацыянальны" не тоеснае "дзяржаўны", як у англійскай мове. Карацей, дапамагайце шукаць фармулёўку,але слова нацыянальны сімвал там мусіць быць, бо іначай атрымліваецца не-нейтральна і не-аб'ектыўна. Yury Tarasievich 13:51, 12 Верасень 2007 (UTC)

Юрый, дзеля адбою пастаў спасылку на даследаванне, якое гэта сцвярджае. Mienski 14:28, 12 Верасень 2007 (UTC)
Суб'ектыўную можа пашукаць? Кшталту "часткаю насельніцтва ужываецца як нацыянальны сімвал беларусаў" ці нешта накшталт таго. AntonBryl 14:36, 12 Верасень 2007 (UTC)
За. Тым больш, што гэта нейкая крывадушнасць у размяжаванні ў гэтым пытанні на "нацыянальны" и "дзяржаўны". Вы што, лічыце, што ёсць людзі, якія, лічачы БЧБ нацыянальным, тым не меньш прагаласавалі за ЧЗ як за дзяржаўны? Ды й навогул, як вы збіраецеся даказваць, на якія крыніцы абапірацца, даказываючы яго "нацыянальнасць"? Вось фармуліроўка "часткай грамадстсва лічыцца нацыянальным" даволі нейтральная і аб'ектыўная.--Alexander Amelchenko 14:49, 12 Верасень 2007 (UTC)
У прынцыпе, я за. Тут такое пытанне, што як бы яго ні сказаў па-іншаму, яно ўсё адно будзе няспраўджальным (а гэта ёсць адным з найважнейшых крытэрыяў для інфармацыі ў Вікіпедыі). Mienski 14:54, 12 Верасень 2007 (UTC)

Адказы на пастаўленыя праблемы:

Крывадушнасці, мяркую, тут няма, у англійскай культурнай прасторы гэта так, а ў нашай, савецкай і пост-савецкай, культурнай прасторы, слова "нацыянальны" набыло іншую канатацыю.

Дзяржаўны сімвал шматнацыянальнай дзяржавы зусім не абавязаны быць такім самым, як нацыянальны, хоць бы і тытульнай нацыі.

Абсалютна зразумела, што БЧБ не падтрымліваецца большасцю насельніцтва або большасцю беларусаў. Але таксама зразумела і тое, што гэта вельмі своеасаблівая з'ява ў беларускай гісторыі. Сціскаць яе значэнне да дзяржаўнасці 1991-95 проста неаб'ектыўна.

Фармулёўка "адзін з нацыянальных сімвалаў", мне здаецца, дазваляе дагадзіць усім. На жаль, не магу знайсці аўтарытэтнай фармулёўкі для нац. сімволікі (зрэшты, як ні дзіўна, а існуюць праблемы і з фармулёўкай нацыі). Yury Tarasievich 15:24, 12 Верасень 2007 (UTC)

Гумілёў руліт. --Alexander Amelchenko 15:37, 12 Верасень 2007 (UTC)
А какая разница, один из национальных или национальный - одно и то же. Дело в том, что сама национальность - понятие хлипкое, и чтобы называть что-то национальным нужно спрасить разрешение у этой нации.
Ну, усё ж мы тут прэтэндуем быць энцыклапедыяй :)), і розніца ёсць. "Адзін з сімвалаў" больш карэктна за "сімвал", бо не падсоўвае канатацыі "адзіны". І хто там у нацыі пытаецца пра нацыянальны сімвал, што вы! Гэта або робіцца само, або не. БЧБ (і Пагоня) яўна з'ява нетрывіяльная, таму і сімвалы. А вось скажам, наконт "валошкі" ("васілька") можна сумнявацца. Yury Tarasievich 16:06, 12 Верасень 2007 (UTC)
Ничуть, Один из символов - один символ из многих
Прабачце, не зразумеў, дык што з гэтага, па-вашаму, вынікае? І, дарэчы, вас не вельмі патурбуе падпісвацца пад рэплікамі ў размовах? Гэта у прынцыпе, агульнапрынятая практыка ў вікіпедыях, і робіцца ўпісваннем на месцы будучага подпісу "чатырох цільдаў" (~~~~). Yury Tarasievich 16:38, 12 Верасень 2007 (UTC)
Из этого выходит, что этот "символ народа" не единственный, и толькоErnesto 17:18, 12 Верасень 2007 (UTC)
Гэта і прызначана выражаць папраўка "адзін з нацыянальных сімвалаў беларусаў". Такім чынам, можна лічыць, што папраўка задавальняе? Yury Tarasievich 18:01, 12 Верасень 2007 (UTC)
Нет, неудовлетворяет, от этого он не перестаёт быть национальным. в таком случае я создам статью о красном знамени и назову его национальным, хорошо? --Ernesto 07:17, 13 Верасень 2007 (UTC)
  • Праблема цалкам Ваша. Без цытавання салідных крыніц гэта будзе прызнана арыгінальным даследаваннем і выдалена, як толькі нехта зверне ўвагу на гэта. Такія правілы праекту Вікіпедыя.
Артыкулы пра Пагоню і БЧБ цытуюць аўтарытэтаў вексілаграфіі і геральдыкі. А вось асабістая думка ў Вікіпедыі не прызнаецца за дастатковы повад для ўнясення або выдалення інфармацыі.
На гэтым дазвольце выйсці з гэтай бязмэтнай дыскусіі. Yury Tarasievich 07:39, 13 Верасень 2007 (UTC)
Бошки бы этим аутарытэтам посрывать! Какое они имеют право говорить за народ?
Бо аўтарытэты?.. Калі ласка, трымайце сваю імпульсіўнасць пры сабе. Ваш тон даўно ўжо выйшаў па-за межы нармальнай дыскусіі. Mienski 08:35, 13 Верасень 2007 (UTC)
Авторитетам место конкретно внатуре на зоне. --Ernesto 08:38, 13 Верасень 2007 (UTC)
[1]

Галдзенкоў ніколі не быў аўтарытэтнай крыніцай, пагатоў шмат разоў выкрытая яго хлусня, якую нягледзячы на выкрыццё ён перавыдае. Хто-небудзь бачыў у вочы Хроніку Бельскага, дзе ёсць колер "чырновы ці падобны да яго"? Нарэшце, "галоўныя колеры беларускага духавества" адкуль гэта? Уклад удзельніка AlexPin вымагае пільнага нагляду. --217.21.36.193 10:06, 15 Студзень 2010 (UTC)

Згодны звамі, наглядайце уважліва, менш буду рабіць памылак.--AlexPin 18:08, 7 Ліпень 2010 (UTC)

"Zachodniaja Biełaruś" правіць

Prapanuju ŭ hetym artykule dadać infarmacyju nakont faktu, što terytoryja, dla jakoj u savieckaj i biełaruskaj literaturie vykarystoŭvajecca nazvu "Zachodniaja Biełaruś", uvachodziła ŭ skład Polskaj Respubliki. Takoje ŭdakładniennie liču nieabchodnym, bo nazva "Zachodniaja Biełaruś" moža daviesci čytača, jaki nie razbirajecca ŭ historyi, da pamyŭkovaj vysnovy, što heta była zachodniaja častka biełaruskaj dziaržavy, a nie ŭshdoniaja častka polskaj. Z uvahi na fakt, što termin "Zachodniaja Biełaruś" vielmi razpaŭsiudžany ŭ savieckaj i biełaruskaj histaryjahrafii, prapanuju zachavać jaho ŭ artykule, adnačasova karystacca sapraŭdnym, aficyjnym administracyjnym padziełam sapraŭdnych tahačasnych dziaržavaŭ. Da hetaha nas prymušaje pryncyp neŭtralnasci i zrazumiełasci zmiestu niezaležna ad movy i pahodžannia čytača Bladyniec (размовы) 09:23, 8 сакавіка 2012 (UTC)

БелА-чырвона-белы? правіць

Заўсёды сцяг фігуруе як «Бел-чырвона-белы». Адкуль узялося «белА»?--Liashko (размовы) 01:31, 1 лютага 2016 (MSK)Адказаць

З правілаў беларускай мовы. Усё жыццё сцяг быў бела-чырвона-белым, пакуль не стала папулярнай песня "Мы выйдзем шчыльнымі радамі", у якой "белА-" было заменена на "бел-" для таго, каб захаваліся рытм і рыфма ("штандар наш бел-чырвона-белы, накрый сабой народны рух"). Вось ужо пасля гэтага распаўсюдзілася памылковае ўжыванне назвы сцяга як "бел-чырвона-белага", што парушае прынцыпы словаўтварэння беларускай мовы. Пра гэта, дарэчы, былі і артыкулы ў СМІ, прычым не адзін раз. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 16:01, 1 лютага 2016 (MSK)Адказаць
У БЭ толькі "бела-чырвона-белы" --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 16:12, 1 лютага 2016 (MSK)Адказаць
Да выказвання Барысавіча можна толькі шаблон пра запыт на крыніцу дадаць. Прама такі ўсё жыццё? Дык гімн Тэраўскага праз пару гадоў пасля з'яўлення сцяга з'явіўся. Не разу не сустракаў такой формы. Напрыклад, у вершы Танка «Глядзіце ў будучыню смела! Настаў доўгачаканы час, Пад сцягам бел-чырвона-белым Чакае перамога нас.» У БЭ гэта на літару Б? Тады, здаецца, не склалася традыцыя называння. Ва ўсіх эмігранцкіх тэкстах і ўспамінах я сустракаў толькі «бел-чырвона-белы». Але калі ёсць паблікацыі на гэтую тэму — давайце крыніцы.--Liashko (размовы) 20:05, 1 лютага 2016 (MSK)Адказаць
Максім, мне падаецца, што як раз крыніцу павінны даць Вы, бо Уладзіслаў даў яе. Танк у вершы таксама ўжывае "бел-чырвона-белым" для захавання вершаванага памеру. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 01:18, 2 лютага 2016 (MSK)Адказаць
Паводле Вінцука Вячоркі, был-чырвона-белы - і граматачна правільная форма, і гістарычная, і больш часта ўжываная самімі ж беларусамі і ў мінулым, і цяпер. Дастаткова падстаў для перайменавання артыкула, я прапаную.--Nieszczarda2 (размовы) 13:34, 25 жніўня 2020 (+03)Адказаць

Submit a proposal for a distinctive Unicode emoji for white-red-white flag правіць

Годная прапанова на суд шаноўнага спадарства.

Падрабязнасьці: https://unicode.org/emoji/proposals.html

Вярнуцца да старонкі «Бела-чырвона-белы сцяг».