Змены ўзору "земляў/зямель" правіць

Вітаю. Калі ласка, пры патрэбе такіх масавых змен звяртайцеся або да мяне, або на Вікіпедыя:Заданні для ботаў, або зарэгіструйцеся і пазначу Вас як аўтадагляданага ўдзельніка. Дужа шмат часу забірае догляд такіх масавых змен за кімсьці. Максім Л. (размовы) 12:47, 18 снежня 2022 (+03)Адказаць

Вітаю! Дзякуй, што адказалі. Калі ласка, пазначце мяне як аўтадагляданага ўдзельніка. А ці можна пачытаць яшчэ аб гэтых ботах, ці параіць як "профі" робяць масавыя змены? Відаць, я не вельмі ўдалы спосаб абраў у выгладзе ручной змены, а вы, мабыць, ведаеце лепей. Vianieda (размовы) 14:32, 18 снежня 2022 (+03)Адказаць
@Vianieda, вітаю, не тэгнулі мяне і не бачыў, што Вы тут напісалі. Так, можам даць Вам сцяг аўтадаглядчыка, трэба было падаць запыт на адпаведнай старонцы. Але цяпер і без запыту нададзім, калі яшчэ актуальна. Бота таксама можаце зарэгістраваць і нададзім яму сцяг, гл. Вікіпедыя:Бот і пра прыладу Вікіпедыя:AWB. -- Максім Л. (размовы) 18:13, 17 верасня 2023 (+03)Адказаць
Актуальна! Я часта папраўляю граматычные памылкі, вось цяпер буду брацца за "зараз" і "цяпер", "у Пецярбургу" і "у Пецярбурзе", мінуючы "распавесці" і г.д. Я яшчэ блазен у гэтых ботах і прочае, але паспрабую зарэгістраваць аднаго. Vianieda (размовы) 20:19, 17 верасня 2023 (+03)Адказаць
Не трэба рабіць масавых аднастайных правак, калі на гэта няма відавочнай згоды іншых удзельнікаў. --JerzyKundrat (размовы) 20:27, 17 верасня 2023 (+03)Адказаць
Калі ласка, дзе б мы маглі паразважаць аб граматычных памылках, хібах і розным такім, каб потым зрабіць праўкі? Vianieda (размовы) 20:31, 17 верасня 2023 (+03)Адказаць
@Vianieda, сцяг аўтадаглядчыка выдаў. Вы ўжо самі знайшлі цалкам слушнае месца, стварылі тэму на Форуме пра "трымаць". Калі будзеце бачыць якое яшчэ значнае гняздо магчымых правак, роўна таксама можна масавы змены там абмеркаваць. -- Максім Л. (размовы) 20:48, 17 верасня 2023 (+03)Адказаць

Гэта старонка размоў з ананімным удзельнікам, які або не стварыў уліковага запісу, або не карыстаецца ім. Таму для яго/яе ідэнтыфікацыі мы карыстаемся лічбавым IP-адрасам. Такі IP-адрас могуць дзяліць паміж сабою некалькі асоб. Калі вы ананімны ўдзельнік і лічыце, што атрымліваеце паведамленні адрасаваныя не вам, калі ласка, стварыце ўліковы запіс або ўвайдзіце ў сістэму, каб вас болей не блыталі з іншымі ананімнымі ўдзельнікамі.