Раймандс Паўлс
Раймандс Паўлс (лат.: Raimonds Pauls; нар. 12 студзеня 1936, Рыга) — латышскі кампазітар, піяніст, дырыжор, дзяржаўны дзеяч. Народны артыст Латвіі (1976). Народны артыст СССР (1985). Ганаровы член Латвійскай АН.
Райманд Паўлс Raimonds Pauls | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Ояр-Райманд Вальдэмаравіч Паўлс |
Дата нараджэння | 12 студзеня 1936 (87 гадоў) |
Месца нараджэння | Ільгюцыемс, Рыга, Латвія |
Краіна |
![]() ![]() |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | |
Інструменты | акардэон, раяль |
Жанры | джаз, эстрада, інструментальная музыка[d] і мюзікл |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя |
|
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
raimondspauls.lv | |
![]() |
Біяграфія Правіць
Скончыў Латвійскую кансерваторыю па класе фартэпіяна (1958; кампазіцыі вучыўся ў Я. Іванова, 1962—65), у 1979—83 выкладаў у гэтай кансерваторыі. Лаўрэат 1-га Усесаюзнага конкурсу маладых кампазітараў (1961). 3 1964 мастацкі кіраўнік Рыжскага эстраднага аркесгра, з 1972 вакальна-інсгрументальных ансамбляў «Мода», «Рэмікс», дзіцячага «Зязюлька». 3 1982 галоўны рэдактар музычных перадач і кіраўнік джаз-аркестра Латвійскага радыё, старшыня Дзяржаўнага камітэта Латвіі па культуры. 3 1988 міністр культуры Латвіі, з 1993 саветнік прэзідэнта Латвіі па пытаннях культуры і мастацтва. У 1998—2000 старшыня Новай партыі. Балаціраваўся на пасаду прэзідэнта ў 1999 годзе.
Аўтар 6 мюзіклаў, у т.л. «Сястра Кэры», «Шэрлак Холмс» (паст. абодва 1979), «Лясны лебедзь» (1995), зінгашпіля «Вялікая ўдача» (паст. 1977), 4 балетаў, у т.л. «Кубінскія мелодыі» (паст. 1963), балетных мініяцюр, эстраднай музыкі і папулярных песень (больш як 350), джазавых кампазіцый, адметных пераўтварэннем інтанацый латышскага фальклору, музыкі для тэатра і кіно, апрацовак народных песень і інш. Асаблівую вядомасць кампазітару прынеслі песні «Лісце жоўтае», «Мільён пунсовых руж», «Без мяне» і інш.[1] Прэзідэнт акцыянернага таварыства «Музычны цэнтр «Вернісаж».
Прэміі і ўзнагароды Правіць
Дзяржаўная прэмія Латвіі (1977).
Зноскі Правіць
Літаратура Правіць
- Паўлс // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).