Ра́йнгард Шэ́ер (ням.: Reinhard Scheer; 30 верасня 1863, Обернкірхен, Ніжняя Саксонія — 26 лістапада 1928, Марктрэдвіц, Баварыя) — германскі ваенны дзеяч, адмірал.

Райнгард Шэер
ням.: Reinhard Scheer
Дата нараджэння 30 верасня 1863(1863-09-30)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 лістапада 1928(1928-11-26)[1][2][…] (65 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Бацька Julius Scheer[d][3]
Альма-матар
Месца працы
Грамадзянства
Род войскаў Германскі імперскі флот
Званне
Адмірал
Адмірал
Адмірал
Камандаваў Флот адкрытага мора
Бітвы/войны Першая сусветная вайна
Узнагароды і званні
Ордэн «Pour le Mérite»
Ордэн «Pour le Mérite»
Ордэн Жалезнай кароны 3-й ступені
Ордэн Жалезнай кароны 3-й ступені
Жалезны крыж 1-га класа
Жалезны крыж 1-га класа
Жалезны крыж 2-га класа
Жалезны крыж 2-га класа
Ордэн Дома Гогенцолернаў
Ордэн Дома Гогенцолернаў
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Франца Іосіфа
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Франца Іосіфа
Ордэн Чырвонага арла 1-й ступені з дыяментамі
Ордэн Чырвонага арла 1-й ступені з дыяментамі
Баварскі ордэн «За ваенныя заслугі»
Баварскі ордэн «За ваенныя заслугі»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Камандуючы германскім Флотам адкрытага мора ў Ютландскай марской бітве, адной з найбуйнейшых марскіх бітваў у гісторыі.

Біяграфія правіць

Пачатак службы правіць

Райнгард Шэер паступіў на флот у 1879 годзе. Будучы яшчэ маладым афіцэрам флоту, лейтэнантам, атрымаў мянушку «Bobshiess» (Задзірлівы Боб) на той падставе, што ён быў падобны на свайго фокстэр’ера, які заўсёды імкнуўся разадраць штаны яго сябрам. У 1905 годзе ён атрымаў званне капітана 1-га рангу (ням.: Kapitän zur See), а ў 1910 годзе — контр-адмірала (ням.: Konteradmiral). Прыхільнік строгай дысцыпліны, Шэер атрымаў на флоце мянушку «Чалавек у жалезнай масцы».

Першая сусветная вайна правіць

Падчас вайны ён падтрымліваў найбольш агрэсіўны варыянт абарончай стратэгіі. У студзені 1916 года Шэер быў прызначаны камандуючым флотам Адкрытага Мора пасля смерці адмірала фон Поля. Ён камандаваў германскім флотам у Ютландскай марской бітве. У сваім аператыўным загадзе на 31 мая 1916 года Шэер ясна даў зразумець, што мае намер даць бой частцы брытанскага флоту. Нягледзячы на тое, што яму не ўдалося нанесці паражэнне брытанскаму Гранд-Фліту, ён пазбег знішчэння свайго флоту колькасна пераўзыходзячымі сіламі праціўніка, нанёсшы пры гэтым значныя страты англічанам. Пасля заканчэння Ютландскага бою Шэера сустрэлі як героя. 5 чэрвеня яму было нададзена званне поўнага адмірала і ў той жа дзень узнагароджаны ордэнам Pour le Merite — вышэйшай ваеннай узнагародай Прусіі. За ўдзел у Ютландскай бітве кайзер Вільгельм II завітаў яму рыцарскі тытул, аднак Шэер адмовіўся ад тытула (яго падначалены віцэ-адмірал Хіпер, які камандаваў у бітве авангардам, прыняў тытул, і атрымаў дваранскую прыстаўку «фон» да прозвішча). Пасля Ютландскага боя Шэер страціў веру ў магчымасць перамогі флоту Адкрытага Мора над брытанскім флотам і стаў перакананым прыхільнікам неабмежаванай падводнай вайны супраць Вялікабрытаніі.

Шэер выйшаў у адстаўку ў 1918 годзе, пасля справакаванага ім жа Кільскага бунту і рушыўшай за ім Лістападаўскай рэвалюцыі ў Германіі.

Пасля вайны правіць

У 1928 годзе адмірал Джэліка, які камандаваў Гранд-Флітам у Ютландскай бітве, запрасіў Шэера наведаць Вялікабрытанію. Шэер прыняў запрашэнне, аднак незадоўга да меркаванага ад’езду памёр у г. Марктрэдвіц і быў пахаваны ў г. Веймар.

У гонар адмірала Шэера быў названы пабудаваны ў 1933 годзе цяжкі крэйсер «Адмірал Шэер».

Зноскі

  1. а б Reinhard Scheer // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Reinhard Scheer // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в г д е ё ж verschiedene Autoren Neue Deutsche BiographieHistorische Kommission bei der Bayerischen Akademie der Wissenschaften, 1953. — doi:10.1163/9789004337862_LGBO_COM_140215

Літаратура правіць