Аган

(Пасля перасылкі з Рака Аган)

Ага́н (руск.: Ага́н[1]) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Заходняй Сібіры, у Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе, левы прыток ракі Трам’ёган, паблізу яго ўпадзення ў раку Об. Часам лічыцца прытокам ракі Об[1].

Аган
руск. Аган
Рака Аган сяле Вар'ёган
Рака Аган сяле Вар'ёган
Характарыстыка
Даўжыня 544 км
Басейн 32 200 км²
Расход вады 274,65 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне Сібірскія Увалы
 • Каардынаты 62°08′45″ пн. ш. 78°44′17″ у. д.HGЯO
Вусце Трам’ёган
 • Каардынаты 61°23′34″ пн. ш. 74°35′23″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Трам'ёган → Об → Карскае мора
Краіна
Рэгіён Ханты-Мансійская аўтаномная акруга — Югра
Код у ДВР 13011100112115200043362
physical
Аган
Аган
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Даўжыня ракі — 544 км, плошча вадазборнага басейна — 32 200 км². Вытокі Агана размешчаны на Сібірскіх Увалах, на ўзвышаным балоцістым водападзеле басейна ракі Пур і правых прытокаў Обі. Працякае ў цэнтральнай частцы Заходне-Сібірскай раўніны. Пераважна снегавое і дажджавое жыўленне. Сярэднегадавы расход вады 274,65 м³/сек (за 87 км ад вусця, каля пасёлка Аган — 275 м³/с[2]). Аб’ём сцёку складае 8,679[2] км³/год. Замярзае Аган у канцы кастрычніка — пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў маі[2].

Рака суднаходная на адлегласці 360 км ад вусця[3]. На рацэ гарады Радужны, Покачы, пасёлак Аган.

Зноскі

  1. а б Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 12. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  2. а б в Сурков В. В. Аган // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
  3. Река Аган // Государственный водный реестр РФ (руск.)

Літаратура правіць

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 12. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць