Гжаць
(Пасля перасылкі з Рака Гжаць)
Гжаць — рака ў Смаленскай вобласці, правы прыток Вазузы.
Гжаць | |
---|---|
![]() Гжаць у межах горада Гагарына | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 113 км |
Плошча басейна | 2370 км² |
Басейн | Каспійскае мора |
Басейн рэк | Вазуза, Волга |
Вадацёк | |
Выток | в. Пакроў, Гагарынскага раёна |
Вусце | Вазуза, Вазузскае вадасховішча |
Размяшчэнне | |
Краіна | ![]() |
![]() |
Дно галоўным чынам пясчанае, берагі сухія, зарослыя ў асноўным вербалозам. Выток за 5 км на поўдзень ад вёскі Пакроў, Гагарынскага раёна Смаленскай вобласці. Упадае ў раку Вазуза, у Вазузскае вадасховішча, утварае шырокі рукаў. Пасля пабудовы Вазузскага вадасховішча (1979-1981) у раёне вёскі Карманава Гагарынскага раёна ўтварае шырокі разліў. У цяперашні час рака падсілкоўвае Вазузскую гідратэхнічную сістэму, якая ўваходзіць у склад крыніц г. Масквы.