Градаўка

рака ў Камянецкім і Брэсцкім раёнах
(Пасля перасылкі з Рака Градаўка)

Градаўка — рака ў Камянецкім і Брэсцкім раёнах Беларусі, левы прыток ракі Лясная (прыток Заходняга Буга, басейн Віслы). Даўжыня 13 км.

Градаўка
Характарыстыка
Даўжыня 13 км
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне каля в. Задвор’е
Вусце Лясная
Размяшчэнне
Водная сістэма Лясная → Заходні Буг → Нараў → Вісла → Балтыйскае мора
Краіна
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Раёны Камянецкі раён, Брэсцкі раён

Асноўны прыток — рака Безымянка.

Пачынаецца на паўночным усходзе ад вёскі Задвор’е Камянецкага раёна, вусце за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна. Цячэ па паўднёвай ускраіне Прыбужскай раўніны. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.

Літаратура правіць

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.