Куюні

(Пасля перасылкі з Рака Куюні)

Куюні (ісп.: Cuyuní, англ.: Cuyuni) — рака на поўначы Паўднёвай Амерыкі, правы прыток Эсекіба. Цячэ па тэрыторыі дзяржаў Венесуэла і Гаяна. Даўжыня — каля 618 км. Плошча вадазбору — 80000 км².

Куюні
ісп. Cuyuní
Бераг Анкока на рацэ Куюні
Бераг Анкока на рацэ Куюні
Характарыстыка
Даўжыня 618 км
Басейн 80 000 км²
Расход вады 1 050 м³/с
Вадацёк
Выток Гвіянскае нагор'е
Вусце Эсекіба
 • Каардынаты 6°23′09″ пн. ш. 58°41′20″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Эсекіба → Атлантычны акіян
Краіна Венесуэла, Гаяна
physical
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рака Куюні бярэ пачатак на Гвіянскім нагор’і на тэрыторыі Венесуэлы. На тэрыторыі Гаяны даўжыня русла — каля 270 км. Значная частка шляху да вусця праходзіць па алювіяльнай раўніне. Рака з-за практычнай адсутнасці іншых шляхоў зносін у гэтым рэгіёне выкарыстоўваецца мясцовым насельніцтвам для транспартавання людзей і грузаў па вадзе.

У раёне Куюні здабываюць золата і дыяменты. Першыя значныя радовішчы золата былі знойдзены яшчэ ў 1896 г. каля вусця.

На мяжы Гаяны і Венесуэлы на рацэ знаходзіцца востраў Анкока, які з’яўляецца спрэчнай тэрыторыяй паміж дзвюма дзяржавамі.

Спасылкі

правіць