Луконіца (рака)

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Луконіца)

Луко́ніца — рака ў Слонімскім, Зэльвенскім і Мастоўскім раёнах Беларусі, левы прыток Шчары (басейн Нёмана). Даўжыня 32 км. Вадазбор 195 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,1 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2 . Ёсць невялікія прытокі злева, у нізоўі прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.

Пачынаецца на паўднёвы захад ад в. Плаўскія Слонімскага раёна, цячэ ў межах Слонімскага ўзвышша, упадае ў Шчару на поўнач ад в. Дубраўка Мастоўскага раёна. Даліна выразная, трапецападобная, у верхнім і сярэднім цячэнні вузкая, звілістая, шырынёй 200—900 м. Пойма забалочаная, вузкая, яе шырыня 100—500 м. Рэчышча ў верхнім цячэнні звілістае, на працягу 15 км каналізаванае: за 1 км на поўдзень ад в. Ярнева ўверх па цячэнні (1,5 км) і ад в. Пруд да вусця (13,5 км). Берагі стромкія і абрывістыя. Схілы спадзістыя і ўмерана стромкія, парэзаныя далінамі прытокаў і ярамі.

ЛітаратураПравіць

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.) 
  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.|Від=Б}}