Мядзянка (рака)

рака ў Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці і Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці, правы прыток ракі Нараў
(Пасля перасылкі з Рака Мядзянка)

Мядзя́нка — рака ў Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці і Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці, правы прыток ракі Нараў. Даўжыня 17 км[1]. Пачынаецца каля вёскі Малыя Масушыны Свіслацкага раёна, вусце за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Юзафін Пружанскага раёна. Рэчышча каналізаванае. У ніжнім цячэнні называецца Навадворскі канал. Каля аграгарадка Новы Двор створана сажалка (плошча 0,16 км²).

Мядзянка
Характарыстыка
Даўжыня 17 км
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 52°51′56,10″ пн. ш. 24°25′02,90″ у. д.HGЯO
Вусце  
 • Каардынаты 52°45′02,80″ пн. ш. 24°17′09,70″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Нараў → Вісла → Балтыйскае мора
Краіна
Рэгіёны Гродзенская вобласць, Брэсцкая вобласць
Раёны Свіслацкі раён, Пружанскі раён
physical
Мядзянка (рака)
Мядзянка (рака)
Blue 0080ff pog.svg — выток, Blue pog.svg — вусце

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.