Угра
(Пасля перасылкі з Рака Угра)
Угра́[1] (руск.: Угра) — рака ў Смаленскай і Калужскай абласцях Расіі, левы прыток Акі (басейн Волгі).
Угра | |
---|---|
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 399 км |
Плошча басейна | 15700 км² |
Басейн | Ака → Волга → Каспійскае мора |
Расход вады | 85,2 м³/с (у п. Таваркава) |
Вадацёк | |
Выток | |
· Месцазнаходжанне | Смаленскае ўзвышша, в. Бабічы |
· Каардынаты | 54°24′33,30″ пн. ш. 33°27′52,90″ у. д.HGЯO |
Вусце | Ака |
· Месцазнаходжанне | в. Угра (Калуга) |
· Вышыня | 117,3 м |
· Каардынаты | 54°30′26″ пн. ш. 36°06′24″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Краіна | ![]() |
Рэгіён | Смаленская вобласць, Калужская вобласць |
Раён | Ельнінскі раён |
![]() |
Даўжыня 399[1] км, плошча басейна 15 700[1] км². Бярэ пачатак на Смаленскім узвышшы на паўднёвым усходзе Смаленскай вобласці.
Жыўленне ракі змяшанае: доля сцёку талых вод у сярэднім складае каля 60 %, больш за 30 % гадавога сцёку прыпадае на грунтавыя воды, каля 5 % — на сцёк дажджавых вод. Расход вады за 35 км ад вусця — каля 90[1] м³/с. Замярзае ў лістападзе — пачатку студзеня.
Даліна ракі пойменная, з шырынёй поймы 1—2 км, у ніжнім цячэнні — 3,5 км. Шырыня рэчышча ў ніжнім цячэнні — 70—80 м. Глыбіня ў межань на перакатах — 0,4-0,6 м, найбольшая на плёсах — 4 м. Сярэдняя хуткасць цячэння вады — 0,4—0,6 м/с.
На рацэ горад Юхнаў.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 443. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Угра