Рамакрышна

Індыйскі індуісцкай манах і філосаф

Рамакры́шна (сапр. Чатэрджы Гададхар; 18.2.1836, Камарпукур, Індыя — 16.8.1886) — індыйскі мысліцель, рэлігійны прапаведнік і грамадскі дзеяч.

Рамакрышна
Ramakrishna.jpg
Дата нараджэння 18 лютага 1836(1836-02-18)[1][2][3]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 жніўня 1886(1886-08-16)[1][4][2] (50 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Khudiram Chattopadhyay[d][6]
Маці Chandramani Devi[d][6]
Жонка Sarada Devi[d]
Род дзейнасці філосаф
Навуковая сфера філасофія
Вядомыя вучні Swami Vivekananda[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

У юнацтве быў індуісцкім жрацом. Імкнуўся аб’яднаць адвайта-веданту Шанкары з вучэннем Рамануджы. Лічыў, што для адраджэння Індыі і ўсяго чалавецтва неабходна адзіная рэлігія; прапаведаваў духоўную роднасць усіх рэлігій. Асабістая яго рэлігійная практыка была звязана з пакланеннем жаночаму боскаму пачатку, цэнтральнаму персанажу індуісцкага пантэона багіні Калі (Вялікай Маці). Паводле Рамакрышны, галоўнае патрабаванне рэлігійнай этыкі — не адмаўленне ад свету, а выкананне сваіх абавязкаў.

Значна паўплываў на ідэалогію індыйскага нацыянальнага руху. У сучаснай Індыі Рамакрышну прыраўноўваюць да святых — да тых, хто пры жыцці дасягнуў духоўнага вызвалення, набыў пазаасобаснае быццё.

Зноскі

  1. а б Ramakrishna // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Ramakrishna // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  3. Brozović D., Ladan T. Rāmakrišṇa // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
  4. Ramakrishna // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Рамакришна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.
  6. а б http://www.belurmath.org/sriramakrishna.htm

ЛітаратураПравіць