Раманш

глыбакаводны жолаб у Атлантычным акіяне

Рама́нш[1] — глыбакаводны жолаб у экватарыяльнай частцы Атлантычнага акіяна.

Цягнецца ў напрамку з захаду на ўсход і дзеліць папалам Сярэдзінна-Атлантычны хрыбет у самай вузкай частцы акіяна паміж Бразіліяй і Заходняй Афрыкай. Даўжыня складае 270[1] (300[2]) км, сярэдняя шырыня 9 (19[2]) км. Найбольшая глыбіня 7856[1] (7758[3][2]) м. Агульная плошча жолаба — 6000[2] км².

Уяўляе сабой упадзіну тыпу «акіянічны трог», буйны грабен, адзін з элементай аднайменнай зоны разломаў[1]. У жолабе выяўлены выхады ультраасноўных горных парод[1].

Названы ў гонар французскага судна «Раманш», якое вымерала тут найбольшыя глыбіні ў 1883 годзе[3].

Зноскі

  1. а б в г д БелЭн 2001.
  2. а б в г Encyclopaedia Britannica (англ.)
  3. а б Романш // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)

Літаратура правіць