Раман Сцяпанавіч Матульскі

беларускі бібліятэказнаўца, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
(Пасля перасылкі з Раман Матульскі)

Раман Сцяпанавіч Мату́льскі (нар. 16 жніўня 1961, Навасільці, Украіна) — беларускі бібліятэказнавец, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2003-2021). Доктар педагагічных навук (2003), прафесар (2006). Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (2013).

Раман Сцяпанавіч Матульскі
укр.: Роман Степанович Мотульський
Дата нараджэння 16 жніўня 1961(1961-08-16) (61 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, кіраўнік, выкладчык універсітэта, грамадскі актывіст, бібліятэкар, педагог
Навуковая сфера бібліятэказнаўства[d][1] і педагогіка[1]
Месца працы
Навуковая ступень доктар педагагічных навук
Альма-матар
Узнагароды
Сайт old.nlb.by/director/

БіяграфіяПравіць

Вырашыў стаць бібліятэкарам па прыкладзе бацькі Сцяпана Фёдаравіча[2]. Скончыў сярэднюю школу (1976), бібліятэчнае аддзяленне Самборскага культурна-асветніцкага вучылішча (1979), затым Факультэт бібліятэказнаўства і бібліяграфіі Мінскага інстытута культуры (1983).

У 1983 годзе пачаў працаваць бібліятэкарам Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У. І. Леніна, потым вярнуўся туды ж пасля службы ў Савецкай арміі (1983—1985). Затым старшы бібліятэкар Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У. І. Леніна, з 1988 года загадчык аддзела бібліятэкі Мінскага інстытута культуры. У 1988—1991 гадах — аспірант Маскоўскага дзяржаўнага інстытута культуры. З 1991 — выкладчык, з 1993 — старшы выкладчык, з 1998 года — дацэнт кафедры бібліятэказнаўства Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры. Дэкан факультэта бібліятэчна-інфармацыйных сістэм Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры (1998—2003). З 2003 года па 2021 — дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. У 2011 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і ідэалогія»

Старшыня таварыства «Беларусь — Украіна», член праўлення «Беларускага таварыства дружбы і культурных сувязей з замежнымі краінамі». Правадзейны член грамадскага аб’яднання «Міжнародная акадэмія інфарматызацыі[ru]», член-карэспандэнт Міжнароднай Кірыла-Мяфодзіеўскай акадэміі славянскай асветы. Прэзідэнт некамерцыйнага партнёрства «Бібліятэчная Асамблея Еўразіі[ru]» (2007—2011)[3].

Жанаты, мае двух дзяцей, якія працуюць у інфармацыйнай сферы. Акрамя роднай украінскай, ведае беларускую, рускую і нямецкую мовы. Хобі — калекцыяніраванне фільмаў на біблейскія сюжэты[2].

Навукова-даследчыцкая дзейнасцьПравіць

Навуковыя інтарэсы: тэорыя бібліятэчна-інфармацыйных сістэм, бібліятэчна-інфармацыйны менеджмент. Аўтар больш за 300 навуковых і навукова-метадычных работ.

Выбраная бібліяграфіяПравіць

  • Матульскі Р. С. Сацыяльныя функцыі бібліятэк : лекцыя для факультэта бібліятэказнаўства і бібліяграфіі МІК / [Р. С. Матульскі; рэдактар Л. А. Дзямешка]. — Мн., 1993.
  • Мотульский Р. С. Библиотека как социальный институт: теоретико-методологический аспект : Автореф. дис. д-ра пед. наук / Бел. гос. ун-т культуры. — Мн., 2002.
  • Матульскі Р. С. Бібліятэка(недаступная спасылка) // Культура Беларусі: энцыклапедыя: [у 6 т.]. — Т. 1: А ― Б / рэдкалегія: Т. У. Бялова (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мн., 2010. — С.681―684.
  • Мотульский Р. С. Библиотеки Беларуси в IX — начале XX в. : в контексте национальной и общеевропейской истории / Роман Мотульский. — Saarbrücken : Lambert Academic Publishing, 2015. — 366 с.
  • Мотульский Р. С. Библиотеки Беларуси. Из прошлого в будущее. 1917―1991 / Р. С. Мотульский. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2018. — 302 с.

Узнагароды і званніПравіць

Уладальнік ганаровых званняў «Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь» (2013) і «Мінчанін года» ў галіне культуры з уручэннем дыплома і нагруднага знака (2009); больш за 30 грамат і падзяк, у тым ліку грамат Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі (2011), Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2011), Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (2011), Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2007), Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (2017), Сінода Беларускай праваслаўнай царквы (2013), Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2007), Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2000), Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (2011), Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь (2004, 2006, 2010)[4].

Узнагароджаны ордэнам «Крылатага льва» за выдатныя заслугі ў справе адраджэння Айчыны (2015), ордэнам свяціцеля Кірыла Тураўскага II ступені БПЦ (2013); медалём «За працоўныя заслугі» за значны асабісты ўклад у будаўніцтва Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2008); юбілейнымі медалямі «100 год органам пагранічнай службы Беларусі» (2018), «20 год Інстытуту пагранічнай службы» (2013), «25 год незалежнасці Украіны»[uk] (2016)[5], «90 год на варце граніцы» за важкі ўклад у забеспячэнне пагранічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (2008), «65 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне» (2010), «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» (2009), «У памяць 100-годдзя аднаўлення Патрыяршаства ў Рускай Праваслаўнай Царквы» РПЦ (2017); памятнымі медалямі Саюзнай дзяржавы «За супрацоўніцтва» (2009) і «10 гадоў падпісанню Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы» (2010)[4].

Мае нагрудныя знакі Беларускага фонду культуры «Рупліўцу. Стваральніку» (2017), Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2011), Міністэрства ўнутраных спраў «За садзейнічанне» (2013), Савета Міжпарламенцкай асамблеі СНД «За заслугі ў развіцці культура і мастацтва» (2014), Міністэрства замежных спраў Украіны «За актыўны ўдзел у пабудове двухбаковых украінска-беларускіх адносін і з нагоды 20-й гадавіны аднаўлення дыпламатычных адносін паміж Украінай і Рэспублікай Беларусь» ІІІ ступені (2011), «Выдатнік друку Беларусі» (2007), «Ганаровы архівіст Беларусі» (2012)[4].

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. а б Уладзімір Фалапееў.. Настаўнікі ідуць з намі праз усё жыццё!  (недаступная спасылка). Раман Сцяпанавіч Матульскі; гутарыў Уладзімір Фалапееў // Настаўніцкая газета (22 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2020. Праверана 20 кастрычніка 2020.
  3. Матульскі, Раман Сцяпанавіч (доктар педагагічных навук ; бібліятэчная дзейнасць ; нар. 1961). База дадзеных «Вучоныя Беларусі» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Праверана 13 кастрычніка 2020.
  4. а б в Узнагароды і заахвочваннi  (недаступная спасылка). Сайт Рамана Матульскага. Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2020. Праверана 13 кастрычніка 2020.
  5. П. Порошенко.. Указ Президента України «Про відзначення державними нагородами України громадян іноземних держав» (укр.) . Верховна Рада України (22 жніўня 2016). Праверана 13 кастрычніка 2020.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць