Ранетое сердце
дэбютны альбом беларускага гурта «Ляпіс Трубяцкі»
«Ранетое сердце» (бел.: Параненае сэрца) — дэбютны альбом беларускага гурта «Ляпіс Трубяцкі». Запісаны на студыі «Меццо-Форте».
Ранетое сердце | ||||
---|---|---|---|---|
музычны альбом Ляпіс Трубяцкі | ||||
Дата выпуску | 1996 | |||
Запісаны | 1996 | |||
Жанр | поп-рок | |||
Працягласць | 47 хв. | |||
Прадзюсар | Яўген Калмыкаў | |||
Мова песень | руская | |||
Лэйбл | Сатис | |||
Прафесійныя рэцэнзіі | ||||
Храналогія Ляпіс Трубяцкі | ||||
|
Крытыка
правіцьМузычны крытык Зміцер Безкаравайны назваў альбом «адным з самых недаацэненых у беларускай рок-музыцы»[1].
Меркаванне музычнага крытыка Сяргея Будкіна:
Як старыя мэляманы працягваюць слухаць «бітлоў» выключна на кружэлках, так і гэты альбом варта пракручваць толькі на касэтах. Ды й у іншым варыянце ён не выдаваўся. Гэткая клясіка жанру. Варта сказаць да таго, што «Ранетае сэрца» ня толькі падарыла новых герояў беларускай музычнай прасторы, але і спарадзіла да халеры пустых падражальнікаў, якія сфармавалі зусім іншы кантэкст, ад якога хочацца ўжо не сьмяяцца, а бедаваць. Цэнтральныя трэкі: 1—11, выпадае хіба ўжо зусім «лабавая» песьня «Мяцеліца» |
Музычны эксперт Алег Клімаў выказаў меркаванне, што альбом здзейсніў рэвалюцыю ў беларускай рок-музыцы сярэдзіны 1990-х гадоў і стаў папярэднікам наступнага трыумфа гурта як на радзіме, так і за яе межамі.
Спіс кампазіцый
правіць№ | Назва | Працягласць |
---|---|---|
1. | «Ау» | 03:20 |
2. | «Любови капец» | 02:55 |
3. | «Ливни осенние» | 05:15 |
4. | «Паренек под следствием» | 03:40 |
5. | «Метелица» | 04:00 |
6. | «Зеленоглазое такси» | 03:40 |
7. | «Любовь» | 03:45 |
8. | «Ранетое сердце» | 05:30 |
9. | «Не давай» | 05:15 |
10. | «Пастушок» | 04:00 |
11. | «Цыки-цык» | 02:45 |
Выканаўцы
правіць- Сяргей Міхалок — тэксты, спеў, акардэон
- Аляксандр Ролаў — тэксты, спеў
- Аляксей Любавін — барабаны, перкусіі
- Руслан Уладыка — гітары
- Ягор Дрындзін — труба
- Валерый Башкоў — бас-гітара
- Віталь Драздоў — скрыпка
- Ігар Тхел — губны гармонік
- Канстанцін Гарачы — клавішы
Удзельнікі
правіць- Андрэй Жукаў — музычны прадзюсар
- Вячаслаў Гулевіч, Яўген Краўцоў — прадзюсар альбома
Зноскі
- ↑ Ляпис Трубецкой «Ранетое сердце» . experty.by (17 чэрвеня 2008). Праверана 2 кастрычніка 2021.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх